Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Мы заклапочаныя тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі. Калі вы як публічная асоба ці ваша арганізацыя падзяляеце гэты зварот, калі ласка, напішыце нам пра гэта на адрас pierapis2019@gmail.com з пазнакай “подпіс пад зваротам” і мы дадамо ваш подпіс. Калі вы хочаце падпісаць зварот як арганізацыя, напішыце, калі ласка, поўную яе назву. Калі вы хочаце падпісаць зварот як публічная асоба, то дашліце, калі ласка, поўнае імя і прозвішча і таксама сваю...

Акрамя рэлігійнага значэння, наяўнасць сваіх святых яднае нацыю, дае адчуванне прыналежнасці да адной супольнасці. Акрамя рэлігійнага значэння, наяўнасць сваіх святых яднае нацыю, дае адчуванне прыналежнасці да адной супольнасці. І наша гісторыя мае дастаткова постацяў, якія ў свой час аказалі моцны ўплыў на духоўнае развіццё беларускага народа, вартых і пасля сваёй смерці служыць яднанню беларусаў. Такой постаццю, да прыкладу, ёсць Еўфрасіння Полацкая, якая ёсць святой для ўсіх без адносна да...

Заява ў сувязі з крымінальным пераследам Аляксандра Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі. 12 ліпеня 2018 г. прайшоў месяц з моманту ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка вядучага незалежнага інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Аляксандра Ліпая. Справа ўзбуджаная Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінску і Мінскай вобласці па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры за 2016-2017...

Літаратары кваліфікуюць адкрыццё забаўляльнага комплекса з рэстаранам і саўнай побач з Курапатамі знявагай памяці ахвяраў сталінскага рэжыму. 6 чэрвеня, фактычна ў трыццатую гадавіну першай публікацыі праўды пра Курапацкую трагедыю ў пісьменніцкім тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, непасрэдна каля месца ўшанавання і грамадскага мемарыялу па ахвярах сталінскіх забойстваў, насуперак негатыўнаму стаўленню грамадскасці, быў адчынены забаўляльны комплекс-рэстаран “Поедем, поедим”. Цягам некалькіх гадоў...

Сябры Рады арганізацыі пратэстуюць супраць зняволення і несправядлівых абвінавачванняў у дачыненні Уладзіміра Някляева. 21 сакавіка 2018 года, у ліку іншых палітычных актывістаў, быў арыштаваны і кінуты за краты сябра Рады нашай арганізацыі, найвядомейшы беларускі паэт і празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзімір Някляеў. Паводле нечай злой іроніі, яго арышт супаў са святкаваннем Міжнароднага дня паэзіі. Відавочным з’яўляецца той факт, што зняволенне Уладзіміра Някляева звязана...

Судом Ленінскага раёна горада Мінска 1 лістапада на дзесяць сутак арышту асуджаны паэт, сябра Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Уладзімір Някляеў. Сёння ж дзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які ўзначальваецца Мікалаем Чаргінцом, запрасіў СБП 2 лістапада разам саджаць дрэвы ў новаадкрытым Парку пісьменнікаў непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ад імя арганізацыі за Уладзіміра Някляева ў судзе хадайнічаў першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч. Моўная экспертыза, праведзеная...

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" пратэстуе супраць скасавання адвакацкай ліцэнзіі Ганны Бахціной. Сёння, 12 верасня, кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі вядомую праваабаронцу, адну з найлепшых беларускіх юрыстак Ганну Віктараўну Бахціну. У дачыненні да яе была выкарыстана фармулёўка “недастатковая прафесійная кваліфікацыя”. Сябры нашага творчага аб’яднання доўгія гады ведаюць Ганну Віктараўну як чалавека ўзорных прафесіяналізму...

Міністэрства культуры адмовілася адмяніць пастанову № 7 ад 30 студзеня 2017 года, паводле якой ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр не ўвайшлі ў пералік творчых саюзаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, які арганізацыі накіроўвалі 15 сакавіка. Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага...

The International Public Society «Belarusans’ World Association «Baćkaŭščyna» («Homeland») and the Union of Belarusan Writers protest against the political prosecution of public activists. After the period of semblant liberalization and the beginning of the long-awaited dialogue with democratic countries, again has Belarusan power started to use violence towards peaceful demonstrators, public activists, and cultural figures, as well as to resort to arrests and beatings of nonviolent resistance...

Гунар Ардэліус і Шведскі саюз пісьменнікаў пра бягучую сітуацыю ў Беларусі. "Шведскі саюз пісьменнікаў глыбока занепакоены развіццём падзеяў у Беларусі, патрабуе спынення злачынных дзеянняў супраць журналістаў і мірных дэманстрантаў і вызвалення ўсіх нявінна асуджаных. Шведскі саюз пісьменнікаў заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі, а менавіта паважаць правы чалавека і свабоду слова. Гунар Ардэліус, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў" Пераклад са...

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў пратэстуюць супраць палітычнага пераследу грамадскіх актывістаў. Пасля перыяду ўяўнай лібералізацыі і пачатку доўгачаканага дыялогу з дэмакратычнымі краінамі беларуская ўлада зноў пачала прымяняць гвалт у адносінах да мірных дэманстрантаў, грамадскіх актывістаў, дзеячаў культуры, практыкаваць арышты і збіццё ўдзельнікаў негвалтоўнага супраціву. Сістэмны эканамічны крызіс, у якім сёння знаходзіцца Беларусь, а таксама шэраг...

Беларускі ПЭН-цэнтр абураны характарам затрыманняў і адсутнасцю вычарпальнай інфармацыі пра месцазнаходжанне і прычыны затрымання Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага. Міраслаў Лазоўскі Алесь Яўдаха Увечары 21 сакавіка 2017 года, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на вуліцы Кастрычніцкай людзі ў цывільным схапілі і адвезлі ў невядомым кірунку Алеся Яўдаху, індывідуальнага прадпрымальніка, які распаўсюджвае беларускамоўныя кнігі. У той жа вечар быў затрыманы...

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў падпісаўся пад адкрытым лістом да Міністэрства культуры з патрабаваньнем прыняць новы праект зонаў аховы Курапатаў. Адкрыцьцё кампаніі адбылося ў сядзібе БНФ у Менску 10 сакавіка. Прадстаўнік ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы патлумачыў, чаму важна пакінуць у ахоўнай зоне прылеглыя да месцаў пахаваньняў тэрыторыі: « Праект дае мажлівасьць Курапатам існаваць і захавацца як мэмарыялу. Любая будаўнічая дзейнасьць па пэрымэтры пагражае мэмарыяльнаму...

ГА “БАЖ”, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя грамадскія аб’яднанні, сябры якіх займаюцца аналагічнай дзейнасцю, у гэты спіс увайшлі. Зварот у Мінкульт могуць падпісаць іншыя творчыя грамадскія аб’яднанні. Дакумент знаходзіцца ў офісе ГА “БАЖ” па адрасе Мінск, вул. Камсамольская, 7-32. Тэл.: +375 29 126-70-98. Далучыцца да звароту можна да...

... працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік “дармаедаў” і мусілі плаціць адпаведны падатак. Ліст Міністэрства культуры з’яўляецца рэакцыяй на заявы і звароты Саюза беларускіх пісьменнікаў з патрабаваннем перагледзець пастанову №7 і вярнуць найстарэйшай прафесійнай арганізацыі ...

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пасля шматлікіх зваротаў сяброў арганізацыі, абураных публікацыяй Марыны Коктыш “Саюз анёлаў і ворагаў” у “Народнай волі” №19 ад 7 сакавіка 2017 г., звярнуўся са зваротам у Камісію па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў. Святкаванне 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў. Фота: Алена Казлова У звароце між іншым адзначаецца, што ў згаданым артыкуле тэндэнцыйна асвятляецца правядзенне ХVII справаздачна-выбарчага З’езда ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”...

... руку. Ці хаця б моўчкі – давай, праходзь. Знойдуцца тыя, хто мае сілы не пхнуць, а падтрымаць. А на дабро – перакананая – трэба больш сілаў. З Заявы Сакратарыята ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з нагоды выключэння СБП з пераліку творчых саюзаў. (…) Сярод заснавальнікаў нашага ...

Чытаю сёньня: урад зацьвердзіў плян па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці ў Беларусі. Які ён маладзец, урад. Але чаму паглыбляе няроўнасьць сярод пісьменьнікаў? Піша Сяргей Астравец. Адзін саюз — людзі як мае быць, другі — дармаеды. Так сьцьверджана! Аб чым гэта сьведчыць? Значыць, няма сярод чыноўнікаў здольных мысьліць у прававым полі: адным даюць правы, другіх пазбаўляюць. За што? Адказу не даецца. 2017 год, нейкія размовы аб лібэралізацыі, аб дружбе з Эўропай. Чапуха гэта ўсё, беліберда і брахня...

Заява з нагоды выключэння Саюза беларускіх пісьменнікаў з пераліку творчых саюзаў. 19 лютага ўступіла ў дзеянне пастанова №7 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 года “Аб вызначэнні пераліку творчых саюзаў”, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў – найстарэйшага творчага аб’яднання Беларусі. Сярод заснавальнікаў нашага творчага саюза ў 1934 годзе былі Янка Купала і Якуб Колас, Змітрок Бядуля і Янка Маўр, а ў кіраванні ім удзельнічалі ўсе без выключэння...

Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменьніку і паэту Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэньне было прынятае цягам некалькіх гадзін. «Тое, што пытанне пазытыўна вырашылася, гэта добрае сьведчаньне, што супярэчаньняў паміж намі няма. Вельмі разьлічваю на тое, што гэта не тэндэнцыя, а выпадак», -- распавёў Свабодзе Сяргей Жадан . Раніцай стала вядома, што ўкраінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану паставілі штамп у пашпарт аб забароне на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін. У нумар гатэлю ў...