Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Паэтка піша пра паэта. Я б ня стала прыгадваць, як мне сумна праз тое, што ў новым дызайне фб няма майго ўлюбёнага фармату “нататкі”, калі б не сустрэла ў кнізе, на якую пішу водгук, згадкі гэтай прасторы – прасторы, ад якой яшчэ больш чакаеш слоў і эмоцый ва ўмовах эпідэміі і немагчымасьці сустракацца з тымі і слухаць тых (гледзячы ў вочы, а не на манітор), ад каго найперш чакаеш новых слоў і новых эмоцый – паэтаў. Так, я б хацела зноў “быццам рыба ў забытай / браканьерамі сетцы” захраснуць у...

... выйшла кніга Паўла Абрамовіча «Мой спосаб чытаньня. Эсэ, нарысы, артыкулы, інтэрвію». Выданьне стала нагодай для размовы з аўтарам пра ролю крытыка ў сучаснай беларускай літаратуры і пра тое, чаму варта пісаць крытычныя артыкулы і выдаваць іх у кніжным выглядзе. — Пакуль запытаць ...

Размова з Томашам Камусэлам – вялікім аматарам і захопленым чытачом сучаснай беларускай літаратуры. Колькі славянскіх моваў? – Спадар Камусэла, паколькі я хачу запытаць вас пра ўражанні ад чытання беларускай літаратуры ў арыгінале, то спачатку задам вам агульнае пытанне: на колькіх мовах вы можаце чытаць? – Цяжка адказаць на такое пытанне, бо мовы немагчыма палічыць, іх колькасць з'яўляецца прадметам спрэчак. Магу сказаць, што я даю рады чытаць на большасці славянскіх моваў, паколькі ведаю польскую...

У новым нумары часопіса - найлепшая паэзія, проза, крытыка ў Беларусі. Адкрывае нумар нізка вершаў Валянціны Аксак «Меню таемнае вячэры». Нізка насычана біблійнымі матывамі (верлібры «Вербы»,...

... якога выходзіць штомесячнік "Літаратурная Беларусь) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" заснаваў уласную намінацыю "літаратурная крытыка". Першай лаўрэаткай у 2018 годзе стала Наста Грышчук . Сёлета першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", каардынатар ...

"Крытык, у практыцы якога здарылася такая кніга, можа лічыцца шчаслівым". Пра раман Іллі Сіна "Libido" піша Наста Грышчук. каб ты абудзіўся маўклівым у руках нерухомасьці ў сэрцы рэчы Збігнеў Гербэрт. Строфы пантэіста (пераклад Андрэя Хадановіча) У гэтым тэксце не будзе цытат, разбору “мастацкіх сродкаў” і іншых атрыбутаў рэцэнзіі. Таму што гэта не рэцэнзія. Гэта канстатацыя выключнасці таго, што стварыў Ілля Сін. А яшчэ таму, што прэпарацыя матылька тлумачыць яго будову, забіваючы...

Кнігу Кацярыны Захарэвіч "Час вогненнага птушкалова", што нядаўна выйшла ў нашай серыі "Пункт адліку", рэцэнзуе Наста Грышчук. Дыпломная работа мусіць паказаць, што студэнт засвоіў матэрыял, які старанна ўкладалі ў яго вушы выкладчыкі цягам навучання. Вось, я стараўся. Умею тое і тое. У гэтым сэнсе дэбютная кніга Кацярыны Захарэвіч – тыповы дыплом. “Час вогненнага птушкалова” – двухпланавая аповесць. Фантастычная? Магчыма. Калі адштурхоўвацца ад вызначэння, што фантастыка паказвае...

Жана Капуста піша пра новую кнігу Віктара Яраца. Паэтычнае пытанне Віктара Яраца “Калі пачынаецца восень – / вада ці старэе рачная?” правакуе на яшчэ адно, менш узнёслае, больш зямное: калі надыходзіць сталасць, ці старэюць вершы? Ці можна вызначыць узрост пісьменніка па тэме, стылі, лексіцы, як вызначаюць па знешніх прыкметах надыход восені? Вершы ў кнізе лірыкі Віктара Яраца “Зямныя эцюды” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018) сугучныя настальгічна-тужлівым восеньскім настроям. Самы час прыпыніцца пасярод...

... літаратуры і прыватнага джазу Максіма Жбанкова ў кнігарні “Логвінаў” сабраліся людзі, гатовыя паразважаць, чаму беларуская літаратурная крытыка “не працуе”. Дыскусію арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Калегіум. Вядоўцы – Ціхан Чарнякевіч і Ігар Бабкоў ...

Спачатку чалавек спрабаваў патлумачыць свет. Курка-дэміург знесла яйка – сусвет з жыццядайным свяцілам усярэдзіне. Людзі яго знішчыць не змаглі, але ў пэўны момант праява хаосу, істота з цёмнага свету разбурае гармонію. Спачатку чалавек спрабаваў патлумачыць свет. Курка-дэміург знесла яйка – сусвет з жыццядайным свяцілам усярэдзіне. Людзі яго знішчыць не змаглі, але ў пэўны момант праява хаосу, істота з цёмнага свету разбурае гармонію. Казка – чысты ўзор паэзіі. Шчыльнасць сімвалаў і сэнсаў, архетыпы...

Ціхан Чарнякевіч пра новую кнігу Лявона Юрэвіча «Масей Сяднёў: pro et contra». Як правіла, аб беларускія выданні «пісьменнікаў мінулых гадоў» можа добра ўвэдзгаць пальцы – столькі льюць бронзы на квадратны сантыметр выдавецкай плошчы, што яна міжволі застаецца на эпітэліі пасля прачытання. А то і ў горле дырынчыць, аж хочацца адкашляцца. Новая кніжка Лявона Юрэвіча «Масей Сяднёў: pro et contra» – акурат спроба кашлянуць і падумаць, што з міфаў пра Сяднёва можна са спакойным сумленнем адпрэчыць...

Памятаеце тэорыю нелінейнага часу? Не існуе мінулага і будучыні. Ёсць толькі бясконцае палатно з кропкамі – усімі падзеямі, што быццам былі і будуць. Быццам – бо ўсё адносна. Найперш – адносна вашага становішча на палатне. Памятаеце тэорыю нелінейнага часу? Не існуе мінулага і будучыні. Ёсць толькі бясконцае палатно з кропкамі – усімі падзеямі, што быццам былі і будуць. Быццам – бо ўсё адносна. Найперш – адносна вашага становішча на палатне. У грузінскай баладзе Уладзімер Арлоў піша: Гвірабі...

Віктар Казько шторазу нібыта заваблівае чытача ў непраходны лясны гушчар сэнсаў, адначасова ствараючы ілюзію знаходжання ў звычайнай сялянскай хаце. Віктар Казько шторазу нібыта заваблівае чытача ў непраходны лясны гушчар сэнсаў, адначасова ствараючы ілюзію знаходжання ў звычайнай сялянскай хаце. На ўлазіны ў новую хату, як вядома, трэба першага запускаць ката. Аднак новая кніга прозы Віктара Казько «Казань пра ката, каторы смяяўся» («Кнігазбор», 2018) ― не зусім пра гэта. Кот там сапраўды ёсць...

29 траўня ў культурніцкай прасторы "Тартак" назавуць імёны найлепшых журналістаў і крытыкаў. 29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Караля, у 15.00 у культурніцкай прасторы "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх ...

Прызнаем адразу: “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” – добрая кніга. Калі маеце пачуццё гумару, кніга спадабаецца вам нават больш, чым дзецям. Прызнаем адразу: “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” – добрая кніга. Калі маеце пачуццё гумару, кніга спадабаецца вам нават больш, чым дзецям. [НЕЛІРЫЧНАЕ АДСТУПЛЕННЕ] Вы бачылі хоць адну значную дзіцячую кнігу, якая не мела б схаваны мэсэндж да чытача “дарослага”? Дзіцячых пісьменнікаў, мне здаецца, увогуле не існуе. Ёсць проста...

За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. Нават займеўшы гэты тамок, хочацца купіць яшчэ адзін пры нагодзе – усё ж такі вельмі мала сапраўды шыкоўных самавітых выданняў было ў беларусаў, і амерыканска-мюнхенская “Спадчына” 1955 года – бясспрэчна, адно з іх. Вага, аб’ём, файная вокладка, ілюстрацыі, шоргат акуратна ці не вельмі разрэзаных старонак, нетрывіяльныя...

У зборніку эсэ Франца Сіўко «Штрыхкоды» («Галіяфы», 2017), нягледзячы на разнастайнасць згаданых тэм і праблем, усё-ткі можна вызначыць, так бы мовіць, трох чарапах: радзіма (ва ўсіх сэнсавых нюансах), беларуская рэчаіснасць і літаратура. Радзіма для пісьменніка не абстрактнае паняцце, якому можна ўсё жыццё прызнавацца ў любові, але так і не сказаць нічога канкрэтнага. Піша Жана Капуста. Гэта і віцебскае мястэчка, дзе пабачыў свет, і маці, якая заўчасна пайшла з жыцця, і асаблівасці мясцовай гаворкі...

Пакінуць без увагі новыя творы Вольгі Гапеевай немагчыма, бо турбуе думка: чым уразіць аўтарка гэтым разам? Са зборнікам «(В)ядомыя гісторыі» (2017, Логвінаў) у мяне склаліся такія ж адносіны, як у самой аўтаркі — з кітайскімі палачкамі. А там, калі памятаеце, усё паводле Гегеля: сцвярджэнне, адмаўленне, сінтэз (твор «Кітайскія палачкі»). Адмаўленне — праз тое, што думкі тут вядомыя. Але ў тым жа і сэнс. Таму мы змаглі прыйсці з асобнічкам да сінтэзу. Піша Святлана Курганава. Зборнік складаецца...

Пасля «Адваротнага боку люстра» Ксенія Шталенкова адмовілася ад фантастыкі. Ну як адмовілася: замест таго, каб пераносіць у іншы час галоўных герояў, яна падарожнічае ў часе сама – і разам з чытачамі. Піша Наста Грышчук. 1875 год. У маёнтку Пракшыных адбываецца забойства. Асоба ахвяры невядомая. Труп знойдзены ў флігелі памагатага пана Пракшына, інжынера Штэйна. Штэйна робяць скрайнім, і галоўная гераіня – Яўгенія Пракшына – бярэцца разблытаць справу. Загваздка толькі адна – дукат, знойдзены на...

Прызнанне ў каханні — справа надзвычай інтымная. Але калі размова ідзе пра пісьменніцу Людмілу Рублеўскую, гэтае старажытнае правіла не працуе. Піша Зміцер Копаць. Хочацца прызнацца, ды яшчэ як! Па-шляхетнаму гожа, з той самай годнасцю і гонарам, рамантыкай і менестрэлямі, на адным калене і шабляй на баку… Каб і коні з карэтай, і тысячы кветак вакол. А яна, крышку паружавелая ад шчасця сціплая пісьменніца, пазірае з акенца старой вежы часоў ВКЛ… Яшчэ не ведае, што я для яе цмока злавіў! Менавіта...