Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


30.12.2016
5057
«Ружа гэта ружа гэта словы» — пра новую кнігу Сабіны Брыло

Як адмысловы падарунак да Новага года: у снежні выйшла некалькі добрых кніг, і асобныя з іх — напрыканцы месяца. Лічы, з тыпаграфіі ды пад ялінку. Гэта “Радзіва Прудок” Андрэя Горвата, “Volumen.1” Міхала Бараноўскага, чакаецца яшчэ паэтычная тройка ў серыі “Пункт адліку”, пра якую, мяркую, будзе яшчэ весціся грунтоўная размова. Цяпер жа варта заглыбіцца ў літары Сабіны Брыло. Піша Наста Грышчук. “Гэта літары” — так і называецца яе дэбютны зборнік. Назва наўмысна простая, і раскрывае яна як нельга...

22.12.2016
2976
Быць сьмелай: кніга вершаў Юлі Цімафеевай «Цырк»

Я гляджу на вокладку новай кнігі Юлі Цімафеевай і шукаю словы — пра тое, што выява цырку зь ягонай яркасьцю, зваблівасьцю і жыцьцёвай сілай падаецца фрагмэнтамі, нібы выхапленая часткова, падгледжаная, але не прыналежная табе цалкам... Піша Алена Карп. Юля Цімафеева, Цырк; Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2016. Я гляджу на вокладку новай кнігі Юлі Цімафеевай і шукаю словы — пра тое, што выява цырку зь ягонай яркасьцю, зваблівасьцю і жыцьцёвай сілай падаецца фрагмэнтамі, нібы выхапленая часткова, падгледжаная...

09.12.2016
4154
Кніга як універсум — «Вянок» Максіма Багдановіча (+АЎДЫЯ лекцыі)

8 снежня, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, філолаг, навукоўца, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў адкрытую лекцыю «Каханне і смерць: тэкст і кантэкст», прысвечаную творчасці паэта. Арганізатар лекцыі: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", партнёр: грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" Чаму першапачаткова ў зборнік "Вянок" не ўвайшоў вершаваны цыкл "Каханне і смерць", хто быў рэдактарам кнігі? Творчасць...

08.12.2016
5439
Стракатая коўдра чалавечых лёсаў

Усе кнігі, што маю ў біблітэцы, трапляюць да мяне пераважна двума шляхамі. Першыя збольшага выпадковыя (інтуітыўна куплёныя ў кнігарні, прэзенты, спадчына бацькоў), другія – па ўласнай пастанове “набыць і пачытаць”. Сярод апошніх такіх – чарговы томік бібліятэчкі “Радыё Свабода”, кніга Змітра Бартосіка “Быў у пана верабейка гаварушчы”. Займець кнігу мне захацелася не праз збіранне серыі – яна, як і ўсе падобныя выдавецкія лінейкі, вельмі няроўная і розная, – а выключна з прычыны цікавасці да перадачы...

26.11.2016
9213
Высновы «Экслібрысу»: быць ці не быць літаратурным крытыкам?

... пісьменнікаў Ульрыка Шарнборг . Перакладала са шведскай мовы на беларускую Наста Лабада. Віншаванне пераможцаў стала нагодай для літаратурных крытыкаў абмеркаваць будучыню сваёй прафесіі. Ірына Шаўлякова адразу адзначыла, што дыскусія будзе незвычайнай: -- Мы з вамі павінны зараз ...

18.11.2016
7000
Тыдзень Вярцінскага: «Жыцьмем»

Завяршаем тыдзень Вярцінскага, і наастачу — размова пра апошні па часе ягоны паэтычны зборнік «Жыцьмем» (2012). З часу «З'яўлення» Анатоль Вярцінскі друкуе некалькі кніг выбранага, новыя паэтычныя зборнікі, зборнік п'есаў, пераклады, становіцца адным з сакратароў Саюза пісьменнікаў БССР, удзельнічае ў Генеральнай асамблеі ААН, урэшце, у саму гарачую пару галоснасці й перабудовы прызначаецца галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Пры яго кіраўніцтве ў газеце друкуецца эпахальны...

17.11.2016
5585
Тыдзень Вярцінскага: «З'яўленне»

18 лістапада Анатолю Ільічу Вярцінскаму спаўняецца 85 год. Святкуючы юбілей, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў "Тыдзень Вярцінскага": кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч каментуе адну з паэтычных кніг юбіляра. Сёння – гаворка пра зборнік "З'яўленне" (1975). Зборнік “З’яўленне” – гэта сапраўдны новы этап у творчасці Вярцінскага. Этап павароту да больш асцярожнага выказвання. Што папярэднічала гэтаму павароту? Прачытаўшы грунтоўную прадмову да выбранага ў серыі “Беларускі...

16.11.2016
6159
Тыдзень Вярцінскага: «Чалавечы знак»

Я бы назваў "Чалавечы знак" кнігай адвагі. Напэўна, ні да таго, ні пасля Вярцінскі не выкажацца настолькі рэзка пра рэчы, якія яго хвалююць. Тут супадзе аўтабіяграфічнае і шасцідзясятніцкае, надзённае і запаветнае. Як і з вокладкі Арлена Кашурэвіча, з тэкстаў праступае чалавек, які ўвесь ― намаганне, памкненне: як антычны атлант, ён спрабуе і пазбыцца межаў, і ўтрымаць неба ў сваіх руках. "Чалавечы знак" арганізаваны праз чатырохчасткавую структуру, ажыццёўленую ў раздзелах...

15.11.2016
5669
Тыдзень Вярцінскага: цяга да абагульнення

Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў успомніць у гэты тыдзень, які варта было б назваць “тыднем Вярцінскага”, пяць паэтычных зборнікаў Анатоля Ілліча: кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч будзе каментаваць адну з кніг юбіляра. Сёння ў аб'ектыве – другі зборнік "Тры цішыні". Можна сказаць, што ў другім зборніку Анатоль Вярцінскі шмат у чым становіцца паэтам, які і замацуецца ў нашай свядомасці. Перш за ўсё тут трэба дзякаваць шасцідзясятніцкаму характару, але варта і асобна сказаць, што...

14.11.2016
4341
Тыдзень Вярцінскага

Можна, канечне, называць яго “адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі”, “лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы”, шматгадовым рэдактарам “ЛіМа”, экс-дэпутатам беларускага парламенту, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўніцца 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і самы падыход да паэзіі. Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў успомніць у гэты тыдзень, які варта было б назваць “тыднем Вярцінскага”, пяць паэтычных зборнікаў...

14.11.2016
3159
Матэматыка, Ярмошына і Эмілія Плятэр

Калі я вучылася ў школе, маім любімым прадметам была матэматыка. Я перамагала ў школьных матэматычных алімпіядах і атрымлівала дадатковыя хатнія заданні. Аднак нягледзячы на свае поспехі, я з усіх бакоў чула, што матэматыка — гэта не зусім тое, што мне патрэбна, бо дзяўчатам больш пасуюць гуманітарныя навукі. Піша Ганна Янкута. Неяк так склалася, што ў восьмым класе, калі трэба было выбіраць профіль навучання, я ўжо не верыла ў свае матэматычныя здольнасці і абрала клас з паглыбленым вывучэннем...

08.11.2016
4997
Яшчэ раз пра «Саркафагі страху» Міхася Скоблы

Кніга, у якой сабраны даследаванні і развагі вядомага беларускага палемічнага эсэіста, перакладчыка і паэта, стала важным пасланнем цяперашняму і наступным пакаленням аўтараў. Што ўяўляе сабой гэтая кніга? Агонь, вада і медныя трубы — на думку Міхася Скоблы, гэтыя тры выпрабаванні, якія згадвалі яшчэ ў антычнасці, павінен прайсці кожны паэт і празаік. Але ёсць і чацвёртае, самае важнае, — выданне поўнага збору твораў, этап, на якім аўтар павінен змірыцца з самім сабой у кожным пункце творчага шляху...

14.10.2016
4202
Мікола Гіль. Неадступнасць

Калі б аўтарам гэтай кнігі быў малады паэт, то выданне можна было б смела назваць эксперыментальным. Маўляў, творца сам сабе кінуў выклік ці пабіўся аб заклад з калегам, што здолее ўкласці цэлую кнігу толькі з васьмірадкоўяў, пры гэтым кожны верш мусіць складацца з двух чатырохрадковых слупкоў. Аматары лаканічнай формы толькі пасмяюцца, маўляў, ніякі гэта не выклік, і не эксперымент, а звыклы стыль. Але для творцаў, якія маюць схільнасць да пісання доўгіх вершаў ды паэм, гэта можа стацца складанай...

14.10.2016
7027
Выйшаў першы том Збору твораў Яўгеніі Янішчыц

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет першы том чатырохтомнага збору твораў паэткі Яўгеніі Янішчыц. Кніга рыхтавалася з 2012 года, укладальніцамі выдання сталі даследчыца Святлана Калядка і аднакурсніца і сяброўка Яўгеніі Тамара Аўсяннікава. У першы том увайшлі вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны...

13.10.2016
4599
Экс­ліб­рыс «Звяз­ды». Мікола Гіль. Неадступнасць

Калі б аўтарам гэтай кнігі быў малады паэт, то выданне можна было б смела назваць эксперыментальным. Маўляў, творца сам сабе кінуў выклік ці пабіўся аб заклад з калегам, што здолее ўкласці цэлую кнігу толькі з васьмірадкоўяў, пры гэтым кожны верш мусіць складацца з двух чатырохрадковых слупкоў. Аматары лаканічнай формы толькі пасмяюцца, маўляў, ніякі гэта не выклік, і не эксперымент, а звыклы стыль. Але для творцаў, якія маюць схільнасць да пісання доўгіх вершаў ды паэм, гэта можа стацца складанай...

06.10.2016
4371
Арнольд Макмілін: «Імкнуся пісаць як “добры дзядзька”»

У прафесара Арнольда Макміліна атрымалася тое, на што наўрад ці пайшлі б беларускія літаратурныя крытыкі. А калі б нават і рызыкнулі, то яшчэ невядома чым бы такая задума скончылася. Новая кніга спадара Арнольда “Рунь” — дэталёвы разбор творчасці сарака (!) маладых беларускіх паэтаў — для беларускага літпрацэсу кніга адначасова важная і незвычайная. “Тэндэнцыі пісаць пра жывых аўтараў у нас няма, — кажа літаратурны крытык Ганна Кісліцына. — Часцей пішуць пра Купалу альбо Коласа. А тут мы маем кнігу...

30.09.2016
3321
№ 121

... Пераклад: «Падарожжа» Шарля Бадлера ў перастварэнні Андрэя Хадановіча Грамада: «Прынц» Лявона Валасюка і згадка Алеся Емяльянава-Шыловіча Крытыка: Пятро Васючэнка пра кнігу Уладзіміра Сіўчыкава Друк: ЛеГал пра новы нумар часопіса «Дзеяслоў» Свет: навіны і цікавосткі літаратурнага ...

30.09.2016
5102
Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 121 — верасень 2016

... Пераклад: «Падарожжа» Шарля Бадлера ў перастварэнні Андрэя Хадановіча Грамада: «Прынц» Лявона Валасюка і згадка Алеся Емяльянава-Шыловіча Крытыка: Пятро Васючэнка пра кнігу Уладзіміра Сіўчыкава Друк: ЛеГал пра новы нумар часопіса «Дзеяслоў» Свет: навіны і цікавосткі літаратурнага ...

30.09.2016
4584
Пэйзаж з паводкай

Калі пішаш пра такіх сур’ёзных людзей, як Акудовіч, то найперш хочацца і сябе дурнем ня выставіць, адначасова і вываліць усё, што пра яго ведаеш, а яшчэ і пра канкрэтную кнігу трэба нешта сказаць. Піша Ціхан Чарнякевіч. Валянцін Акудовіч, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне»; «Логвінаў», 2015. Усё гэта ад вялікай любові. І ў той жа час ад пастаяннай спрэчкі (унутранай, чытацкай) з Валянцінам Васільевічам, якая ў мяне прынамсі цягнецца паўтара дзясятка гадоў. Зрэшты, Акудовіча ўсе крытыкуюць. Вось...

28.09.2016
3127
Кнігіня ў крышталёвым садзе

... разьняволенасьці, якая выліваецца ў неапісальным захапленьні жыцьцём. Між радкоў чытаеш яшчэ й абыякавасьць аўтаркі да меркаваньняў занудлівых крытыкаў. Нават чытач тут ― элемэнт неабавязковы. Песьня нарадзілася ― і ўсё на тым. Нехта пачуў? Добра. Пры тым што гэтае добра не аўтарцы,...

Вынік пошуку: 41-60 з 63 Першая | | 1234 | | Апошняя