Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Самым непасрэдным чынам яны закранулі і наш Саюз. Дзве тысячы дваццаты, безумоўна, увойдзе ў гісторыю Беларусі як год, асаблівы ў многіх адносінах. Гэтыя дванаццаць месяцаў беларусы пражылі ў няпростай барацьбе з пастаяннымі выклікамі. Самым непасрэдным чынам яны закранулі і наш Саюз. Адным з асноўных выклікаў стала пандэмія COVID-19, якая распачалася яшчэ напрыканцы 2019-га, але ў першыя месяцы 2020-га ахапіла сваім полымем усе кантыненты, у тым ліку і нашу краіну. З гэтай прычыны з вясны мы былі...

Запрашаем падпісвацца на новы канал Саюза беларускіх пісьменнікаў. У ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з'явіўся свой тэлеграм-канал. Запрашаем падпісвацца! Днямі ў нашай арганізацыі адкрыўся новы канал камунікацыі ў сацыяльных сетках. Па спасылцы: https://t.me/lit_bel аператыўна змяшчаюцца актуальныя навіны культурнага і літаратурнага жыцця, звесткі пра новыя публікацыі на сайце СБП і на іншых галіновых пляцоўках. У тэлеграм-канале Саюза мы будзем як мага хутчэй паведамляць пра падзеі...

На выходных у Полацку прайшла прэзентацыя альманаха Віцебскай абласной філіі СБП “Ратуша”. 1 лютага ў Полацку адбылася прэзентацыя альманаха Віцебскай абласной філіі СБП “Ратуша”. Старшыня абласной суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная (Стася Наркевіч) разам з актывам філіі здзейсніла высадку літартурнага дэсанта ў цэнтры найстаражытнейшага беларускага гораду. Сустрэча аўтараў з чытачамі адбылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання, што месціцца ў маляўнічым гістарычным кутку...

Рада БНР узнагародзіла вэтэрана вайны, сябра нашай арганізацыі і найстарэйшага фронтаўца Фелікса Шкірманкова медалём да 100-годдзя БНР. На знак прызнаньня заслугаў у нацыянальным дэмакратычным руху Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла вэтэрана вайны, літаратара і найстарэйшага фронтаўца Фелікса Шкірманкова мэдалём да 100-годзьдзя БНР. 27 траўня, у 93-ю гадавіну нараджэньня, узнагароду ўручылі яму старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і ягоныя аднапартыйцы Барыс Вырвіч ды Ўладзімер Кудраўцаў...

Сёння ў культурніцкай прасторы "Тартак" адбылося чарговае планавае паседжанне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Сёння ў культурніцкай прасторы «Тартак” адбылося традыцыйнае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Падчас паседжання быў абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, сярод якіх – суд над газетай “Новы Час”, ушанаванне памяці ахвяр сталінскага тэрору, збор сродкаў на помнік Леаніду Маракову. Пасля справаздачы старшыні Прыёмнай камісіі СБП Аксаны Спрынчан шляхам...

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму творчых прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Запрашаем да ўдзелу аўтараў і аўтарак ва ўзросце да 35 гадоў, якія пішуць творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку. Абмежаванні па аб’ёме: на разгляд прымаюцца творы аб’ёмам да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі – для прозы...

Рэдакцыя «Дзеяслова» абвяшчае шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф». Традыцыйна, вось ужо ў пятнаццаты раз, будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў часопісе за 2017 год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT . BY падчас адкрыцця V І I Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова . Паэзія Анатоль Брусевіч. Апошні паэт. Вершы. №90 Леанід Галубовіч. Наступствы цывілізацыі. Тры вершы і пяць верлібраў. №86; Восем прысвячэнняў. Вершы. ...

Чым сёння жыве СБП, хто стане першым лаўрэатам новай Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова і чаму ў “незалежных” пісьменнікаў не атрымліваецца супрацоўніцтва з “прыўладнымі” калегамі? Госць “Народнай Волі” – старшыня СБП Барыс Пятровіч. Піша Міхась Скобла. “У Школ у маладога літаратара пры СБП конкурс большы, чым на філфакі ВНУ ” – Барыс, мы з табой добра памятаем тыя часы, калі Саюз пісьменнікаў уяўляў з сябе цэлае літаратурнае міністэрства – са сваім штатам, са сваім прасторным Домам літаратара...

Напрыканцы года выбітныя выданні свету ладзяць апытанні і агляды культурных падзей – ці то ў выглядзе рэйтынгаў, ці то дайджэстаў. Прапануем далучыцца да вуснага варыянту падобных жанраў. Заадно пабачыце на свае вочы і тых, хто часта застаецца па-за кадрам: у заснежаным Мінску ладзім дыялог літаратурных крытыкаў новай генерацыі. Ледзь не штогод у літаратурным паветры павісае рытарычнае пытанне пра наяўнасць ці адсутнасць сучаснай літаратурнай крытыкі. З аднаго боку, трывалай і штодзённай магчымасці...

З Аленай Сямёнаўнай Васілевіч мы таварышуем, так ахарактарызуем нашыя адносіны, больш за дваццаць гадоў. У 1981 годзе ў сваёй “лімаўскай” публікацыі яна працягнула руку ў самы цяжкі перыяд жыццёвага і творчага пералому вясковага электрыка і пачынаючага паэта Лёні Галубовіча. А неўзабаве стала і першым “палымянскім” рэцэнзентам майго дэбютнага паэтычнага зборнічка ў далёкім 1984 годзе. Пазнаёміліся ж мы пазней. І амаль адразу сышліся ва ўнутраным адчуванні сутнасці жыцця і мастацкай творчасці. З таго...
Журналiст Аляксандр Тамковiч прэзентавау 19-ю (!) кнiгу пад назвай «Мазаiка жыцця», што выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменіка". Пра сваё жыццё аўтару шчыра распавялi найвядомейшыя беларусы — ад эпатажнага Адама Глобуса да нобелеўскай лаурэаткi Святланы Алексiевiч. Зінаіда Бандарэнка і Аляксандр Тамковіч «Усiм нам пашанцавала, — адзначыў Аляксандр Тамковiч . — Цяпер ёсць магчымасць даведацца пра жыццё выдатных людзей сучаснасцi, як кажуць, «з першакрынiц»...

22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя новага выпуска Бібліятэкі СБП "Кнігарня пісьменніка" — пабачыў свет новы раман Ксеніі Шталенковай “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах”. У сваёй новай кнізе аўтарка запрашае чытачоў у чарговае падарожжа, гэтым разам — у Менск ХІХ стагоддзя. А ўжо ў наступную пятніцу 22 снежня ў 18:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7А) адбудзецца імпрэза з гарбаткай і дыскусіяй. Тэма:...

Каляды зусім блізка - самы час крыху запаволіцца і настроіцца на святочны лад. Прапануем зрабіць гэта разам з цудоўнымі беларускімі паэтамі і музыкамі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Сустрэча адбудзецца пад знакам Наталлі Арсенневай - прэмія імя якой за найлепшую кнігу паэзіі будзе ўручаня падчас імпрэзы. Уручэнне прэміі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601). Пачатак - а 18:30 . Уваход вольны. Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч...

Пераможца будзе названы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў снежні. Пра час і месца ўручэння прэміі будзе паведамлена дадаткова. Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі. У яго ўвайшлі: Віктар Жыбуль "Дзяцел і дупло" Ганна Комар "Страх вышыні" Наста Кудасава "Маё невымаўля" Уладзімір Някляеў "Толькі вершы" Сяргей Прылуцкі "Патрыятызм для чайнікаў", Міхась Скобла...

Гэта адбылося! У Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” вялікае свята – выйшаў юбілейны 100-ты выпуск кніжнай серыі. Ад часу заснавання мінула восем гадоў, а замыкае сотню кніжак серыі новы зборнік прозы вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава “Пад крыжам”. Віктар Карамазаў сёння з’яўляецца старэйшынам беларускай прозы, першае ягонае апавяданне было надрукаванае ў далёкім 1958 годзе. З таго часу выйшла некалькі дзясяткаў кніг Віктара Філімонавіча – апавяданні і нарысы, аповесці і раманы...

Пісьменнік Павел Ляхновіч, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, атрымаў прэстыжную Міжнародную літаратурную прэмію імя Юзафа Лабадоўскага за перакладны зборнік апавяданняў вядомага польскага пісьменніка Збігнева Уладзімежа Фрончака “Анёлы, чэрці і кабеты”. Лаўрэатам гэтай прэміі таксама стаў Пётр Кралюк, прарэктар Астрожскай акадэміі (Украіна), у сценах якой 24 кастрычніка і адбылася цырымонія ўзнагароджання. Удзел ва ўрачыстасцях бралі польскія пісьменнікі, дзеячы ўкраінскай культуры і дыпламаты...

Судом Ленінскага раёна горада Мінска 1 лістапада на дзесяць сутак арышту асуджаны паэт, сябра Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Уладзімір Някляеў. Сёння ж дзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які ўзначальваецца Мікалаем Чаргінцом, запрасіў СБП 2 лістапада разам саджаць дрэвы ў новаадкрытым Парку пісьменнікаў непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ад імя арганізацыі за Уладзіміра Някляева ў судзе хадайнічаў першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч. Моўная экспертыза, праведзеная...

Аркамітэт узнагароды працягнуў тэрмін падачы заявак: да 31 кастрычніка ўсё яшчэ можна даслаць заяўку для ўдзелу ў Прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове, выдадзеную ў 2016 годзе. Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак прадставіць электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца...

Урачыстая цырымонія прайшла ўчора ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Ад імя музея выступіла Вольга Гулева, яна ж напрыканцы імпрэзы прыняла падарунак ад Саюза беларускіх пісьменнікаў: серыю вядомых здымкаў, у якіх пісьменнікі прымерылі ролі паганскіх бостваў. Лаўрэаты і прызёры "Экслібрыса"-2017 Нагадаем: “Экслібрыс” – штогадовы літаратурны конкурс, які гэтым разам насіў імя Францішка Скарыны і прысвечаны мастацкаму перакладу. Логіка простая: перакладчыкам надалі асаблівую...

Рэдакцыя адзінага ў Беларусі незалежнага літаратурнага часопіса радуе сваіх падпісчыкаў і пакупнікоў новымі цікавымі публікацыямі. Часопіс адкрываецца новым раманам вядомай беларускай гістарычнай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай . Твор "Пантофля Мнемазіны" шмат у чым перагукаецца з кнігай "Сутарэнні Ромула" і будзе цікавы ўсім, каго хвалюе тэма сталінскіх рэпрэсій. Відзежы мінуўшчыны традыцыйна сплеценыя тут з героямі 2000-х і закручаныя ў востры сюжэт. Побач з свежымі творамі...