Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні ...

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя. “Дзеяслоўцы”: Барыс Пятровіч, Алесь...
... • паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. На прэзентацыі мы пагаворым пра асаблівасці сучаснай нарвежскай літаратуры, зачытаем некаторыя пераклады з нумару, абмяркуем далейшыя магчымасці перакладу нарвежскай літаратуры на беларускую мову. Пачатак а 19:00. Уваход вольны

"Праз Транстромера можна спазнаць Швецыю. Здаецца, прыедзеш упершыню – і адчуеш, згадаеш атмасферу гэтых пейзажаў – подых мора, халоднае паветра, вельмі шмат сіняга. Прыродны свет у вершах Транстромера дзеліцца па гарызанталі – ад нябёсаў да прадоння. І ў ім – птушкі, людзі, багі. Іерархія тут не працуе", — пра кнігу "Пад вольным небам" піша Алена Карп. Навошта паэзія? Паэзія – гэта мармытанне. Тое, што прамаўляецца сам-насам. Здзіўленае назіранне, якое ў момант свайго здзіву...

І па-за тэмай нумару мы друкуем самыя цікавыя пераклады фіналістаў конкурсу «Экслібрыс». Аўтары, да якіх звярнуліся маладыя перакладчыкі і перакладчыцы, — Кларк Эштан Сміт, Аксана Забужка,...

... лаўрэатка. – Ёсць тут і смех, і боль, і смутак, бо многае было страчана для Тышыньскіх пасля 1939 года. Іаанна Владыка ўжо друкавала ў “Маладосці” пераклады з ангельскай. Аднак пабачыўшы сваё імя ў спісе першых, не паверыла. – Я да апошняга сумнявалася: пераклад быў так хутка зроблены,...
23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». На імпрэзе, арганізаванай ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"...

Землякі бязмежна любяць і памятаюць сваю Ніну Іосіфаўну. 20 верасня, у дзень нараджэння паэткі і перакладчыцы, на яе радзіме ў Белаазёрску штогод праходзяць паэтычныя чытанні. У залі мясцовага Палаца культуры, без перабольшання, збіраецца амаль увесь горад. Тэматычная экспазіцыя ў бібліятэцы, а таксама месца спачыну пісьменніцы патанаюць у кветках, якія яна так любіла. Сёлета Чытанні ў гонар Ніны Мацяш наведала дэлегацыя з Мінска ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў": першы намеснік Старшыні...

Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае...

«Палёт над гняздом зязюлі» выдадуць па-беларуску. Беларускія перакладчыкі абвесцілі пра стварэнне новай кніжнай серыі “Амерыканка” і распачалі збор сродкаў на выданне першай кнігі серыі – раману Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” ў перакладзе на беларускую мову . Для таго, каб выданне ажыццявілася, неабходна мінімум 5000 рублёў. Краўдфандынг-кампанія ў падтрымку беларускамоўнага Кізі мае дэвіз “Блізкае нам вар'яцтва”. У рамане “Палёт над гняздом зязюлі” моцны і ўнутрана свабодны пацыент арэгонскай...

... свет “Голад” нарвежца Кнута Гамсуна . “Калі адметных кніжак беларускіх пісьменнікаў выходзіць недастаткова, значыцца трэба выдаваць пераклады сусветна вядомых твораў, – кажа Сяргей Макарэвіч. – Толькі высокімі ўзорамі замежнай прозы мы можам гадаваць сваіх аўтараў і фарміраваць ...

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — «Эцюд у пунсовым» і твор, які даў кнізе назву — «Знак чатырох». Першую аповесць на беларускую мову пераклала Кацярына Маціеўская, другую — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна з інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 13-м выданнем з серыі гэтага часопіса “PostScriptum”. Аповесці “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890) — першыя творы...

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І з 22 жніўня 2017 гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. «Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн...

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І ад сёння гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. «Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн Нурдквіст...

"Я люблю такія гісторыі. Пра цудоўныя кнігі, што траплялі ў адну са складак гістарычнай тканіны, на якія была багатая памятая войнамі і тэрорам культура ХХ стагоддзя", — Віктар Марціновіч піша пра раман "Зельманцы" выдатнага пісьменніка Майсея Кульбака, расстралянага ў 1937-м. Вось, напрыклад, быў пісьменнік. Дасціпны. Яскравы. Ніводнай зацёртай метафары. Піша смешна. Па-адэску. “Беларускі Бабель”, як спрасцілі б на гарадскіх сайтах, каб прадаць праект бізнес-партнёрам. Як і...

... мемуарна-мастацкай прозы, перакладаючы тагачасную паэзію: творы самой графіні Габрыэлі, Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Антона Гарэцкага ды іншых. Пераклады іх вершаў былі апублікаваныя ў мінулым годзе ў маёй кнізе “Залатая Горка” (2016). Найноўшая ж публікацыя – пераклад даволі вялікага,...

З сімпатычнымі і ўжо знакамітымі героямі Пэтсанам і Фіндусам, якіх у сваёй серыі кніг стварыў шведскі дзіцячы пісьменнік і мастак Свэн Нурдквіст, беларускія чытачы пазнаёміліся гады два таму. Менавіта тады былі прадстаўленыя першыя аповеды ў перакладзе на беларускую мову. І вось — за досыць непрацяглы час — нашы дзеткі з імі сапраўды пасябравалі, з нецярплівасцю чакаюць новых гісторый і з задавальненнем завітваюць на прэзентацыі (а гэта асобны від забаўкі — з гульнямі, пачастункамі і яркім чытаннем...

... сустрэчу з сабой”, — гаворыцца ў прадмове да нумару. У нумары змешчаныя як арыгінальныя тэксты беларускіх паэтаў і паэтак, так, натуральна, і пераклады класічнай і сучаснай паэзіі з ангельскай, нямецкай, польскай, чэшскай, літоўскай, італьянскай і нават санскрыту. Паэтка Вальжына ...

Сёння святкуе дзень нараджэння вядомая паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца беларускай лірыкі на рускую мову Любоў Турбіна. Доўгі час яна працавала ў нашым Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, а з 2001 года жыве ў Маскве і даследуе беларускую літаратуру. Шчыра віншуем! Любоў Мікалаеўна Турбіна нарадзілася 17 ліпеня 1942 года ў Ашхабадзе, у сям'і вядомага навукоўца-біёлага, акадэміка АН БССР Мікалая Турбіна. Пасля заканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

... «Пістончык». Дзіцячая (і ня толькі) кніга «Далоў дарослых» дзьвюхмоўная: у ёй зьмешчаныя як беларускія арыгіналы вершаў, так і ўкраінскія пераклады, якія зрабіла Алена Сьцепаненка. «Я ў дзяцінстве паводзіў сябе ня так, як хацелася дарослым, і я думаю, дзецям будзе цікава даведацца,...