Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


17.05.2017
3177
Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны! Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса, пераствораныя па-беларуску Надзеяй Кандрусевіч, пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор»...

16.05.2017
2796
«Бал донараў». Прэзентацыя кнігі Георгія Барташа «Сарабанда»

У галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова). 23 мая, 19.00. У галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова). Возьмуць удзел: Аляксандра Дварэцкая Алесь Емяльянаў-Шыловіч Альгерд Бахарэвіч Валерыя Дэмідчык Віталь Латыш Вольга Клімко Дар'я Латышава Дзяніс Кандрацьеў Людміла Рублеўская Наталля Фурсава Таццяна Алешка Таццяна Светашова ды многія іншыя спонсары і саўдзельнікі выдання кнігі. Пра кнігу: "Сарабанда изначально была танцем, исполнявшимся на празднике урожая, и...

03.05.2017
5414
Новае «Святло “Святліцы”»

З 2012 года ў Магілёве існуе моладзевы літаратурна-паэтычны клуб «Святліца». І ўжо добрай традыцыяй у ім сталася што год выдаваць свой клубны альманах «Святло “Святліцы”». Прэзентацыя пятага нумара выдання адбылася 28 красавіка ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна. Традыцыйна на імпрэзе свае творы прачыталі самі маладыя аўтары вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік. А напачатку сустрэчы пра дасягненні ўдзельнікаў клуба і пра новы нумар альманаха распавяла яго кіраўніца Тамара Аўсяннікава...

28.04.2017
4430
Стартаваў першы беларускі вэб-серыял жахаў (+ВІДЭА)

У сеціве з’явілася першая серыя першага беларускага сеціўнага хорар вэб-серыялу на беларускай мове “Заклятыя Скарбы”. Каманда маладых творцаў з Менску завяршыла работу над першай сэрыяй “Галаву складзеш” і сёння, 28 красавіка, прэм’ера з’явілася ў свабодным доступе. Першая серыя “Заклятых Скарбаў” – “ГАЛАВУ СКЛАДЗЕШ”. Сюжэт серыяла «Заклятыя скарбы» зняты па матывах традыцыйных беларускіх легендаў ды паданняў. Аўтарам ідэі праекта выступіў пачынаючы рэжысёр Серж Аўсянік. Да стварэння сцэнару спрычыніліся...

28.04.2017
3152
Праект «100 словаў» — народная майстэрня

Кнігу «100 словаў» прэзэнтавалі ў менскім «Прэсавым клюбе» 27 красавіка. «100 словаў» — кніжная вэрсія праекту, які ладзіць Свабода ад 2014 году. У залі сабралася паўсотні чалавек. На пачатку ўшанавалі хвілінай маўчаньня аднаго з аўтараў — Ігара Канановіча . Аўтар ідэі і рэалізатар «100 словаў» — Ян Максімюк : «Калі рыхтаваў кнігу, раптам высьветліў, што „100 словаў“ за тры гады напісалі сто аўтараў». Замалёўкі, імпрэсіі, фрашкі, міні-эсэ: кожны тэкст — адметны асобны жанр. У праекце ўзялі ўдзел...

21.04.2017
3998
Ганна Комар і яе «Страх вышыні» (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

... дэбютнай паэтычнай кнігі Ганны Комар, што выйшла ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ганна Комар Новая кніга На прэзентацыі маладая паэтка прачытала вершы на беларускай і англійскай мовах -- на апошняй ёй зараз даводзіцца размаўляць часцей. Ганна прызналася,...

13.04.2017
2922
«Брама» прэзентаваная ў Магілёве

12 красавіка ў грамадскім цэнтры «Кола» адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха «Брама». Усевалад Сцебурака Чацвёрты год запар сябры філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” збіраюць і ўкладаюць уласны гадавік, яднаючы на старонках выдання лепшыя творы сяброў нашай пісьменніцкай арганізацыі, а таксама спробы пяра іншых землякоў-літаратараў. Мікола Яцкоў Міхась Булавацкі Базыль Камароў Яўген Барышнікаў На сустрэчу завіталі аўтары выдання і прыхільнікі іх творчасці. Слова ўзялі: паэтка і кіраўніца...

11.04.2017
3518
«Страх вышыні» Ганны Комар

У прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23А, 2 паверх) 20 красавіка ў Мінску Ганна Комар прадставіць сваю першую кнігу вершаў "Страх вышыні". Удзельнічаюць: Валянцін Акудовіч Валерыя Данілевіч Алесь Емяльянаў-Шыловіч Тацяна Нядбай Музыка: Сяргей Башлыкевіч Пачатак а 19:00 Уваход вольны. Месца: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23А, 2 паверх, ст.м. "Першамайская)

10.04.2017
3864
«Это буквы» Сабіны Брыло

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Кніга “Это буквы” была надрукаваная напрыканцы снежня 2016 года. На прэзентацыі аўтар распавядзе, якім чынам напісалася, склалася і была выдадзеная кніга. Натуральна, будуць прачытаныя вершы. Большасць з іх ...

07.04.2017
4607
Вешчуны прыйшлі на Беларусь (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прэзентавалі 7 красавіка ў мінскім Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Амаль пяць гадоў таму ў Мінску пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў пачала працаваць адмысловая Школа маладога пісьменніка, аналаг студый creative writing, даўно распаўсюджаных у Еўропе і Амерыцы, аднак дагэтуль нязвыклых і новых для Беларусі. Нібыта ж і немагчыма навучыцца пісаць, нібыта ж, як той казаў, "становяцца"...

03.04.2017
3713
Дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»

У Мінску ў Прэс-клубе. Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнародны Прэс-клуб, журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы -- да сада надзеі". Імпрэза пройдзе ў межах культурніцкай кампанііі “Будзьма беларусамі!” У ёй возьмуць удзел: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт ...

31.03.2017
4842
«Палац» у Палацы

... Румянцавых-Паскевічаў адбылася прэзентацыя чацвёртага нумара літаратурнага альманаха «Палац». Таццяна Літвінава і Анатоль Бароўскі Удзел у прэзентацыі ўзялі аўтаркі і аўтары альманаха Таццяна Літвінава, Юльяна Пятрэнка, Рыгор Клімовіч , а таксама намеснік старшыні СБП Успевалад ...

31.03.2017
4879
Вясновыя сустрэчы на Магілёўшчыне

Напрыканцы зімы і ў пачатку вясны на розных пляцоўках Магілёва і ў Горках прайшоў шэраг літаратурных імпрэз, у якіх узялі ўдзел мясцовыя пісьменнікі, сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП на чале з яго кіраўніком Міколам Яцковым, а таксама госці з Мінска. Сяргей Украінка і Вольга Лунькова Амаль 100 вучняў магілёўскай сярэдняй школы № 45 прыйшлі 21 лютага на сустрэчу з паэтам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргеем Украінкам . Адбылася размова пра мову, літаратуру і ўвогуле пра жыццё...

31.03.2017
4722
500-годнасць у Бярозе

Невялікі гарадок Бяроза ў Брэсцкай вобласці не стаіць убаку ад культурніцкага жыцця краіны. У гэтым годзе плануецца правядзенне 4-га музычна-літаратурнага фэста “Славянскі вянок”, які збірае на сваёй сцэнічнай пляцоўцы паэтаў і пісьменнікаў з многіх краін, у школах рэгулярна ладзяцца літаратурныя імпрэзы. У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у школе №1 і школе №3 г. Бярозы ў сярэдзіне сакавіка прайшлі творчыя сустрэчы з літаратарамі Берасцейшчыны Валянцінай Осіпавай...

30.03.2017
2322
Вешчуны ідуць на Беларусь – прэзентацыя зборніка Школы маладога пісьменніка

... беларускіх пісьменнікаў». Тэксты выпускнікоў адразу двух курсаў Школы ўвайшлі ў зборнік пад назвай “Вешчуны ідуць на Беларусь”. Падчас прэзентацыі выступяць маладыя празаікі, чые апавяданні і эсэ ўключаныя ў кнігу, выкладчыцы Школы, а таксама кіраўніцтва ГА “СБП”. Пачатак ...

30.03.2017
3495
Прэзентацыя кнігі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай (фотарэпартаж)

29 сакавіка ў мінскай галерэі TUT.BY паэтэса, сябра СБП прадставіла публіцы свой новы паэтычны зборнік «Прыступкі да храма Святога Духа». На імпрэзе адбыўся паказ спектакля паводле вершаў пані Людмілы, а таксама канцэрт беларускіх бардаў. Вашай увазе -- падзея ў фотаздымках Вікі Трэнас.

28.03.2017
4317
«Палац» будзе прэзентаваны ў Гомелі – 30 сакавіка

30 сакавіка ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі (пл. Леніна, 4) адбудзецца прэзентацыя новага нумара літаратурнага альманаха «Палац», які выдаецца Гомельскім абласным аддзяленнем СБП. Пачатак у 17.00. Уваход вольны У вечарыне возьмуць удзел: гомельскія пісьменнікі, стваральнікі і аўтары альманаха, а таксама паэт, намеснік Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Усевалад Сцебурака. Спецыяльны госць -- выканаўца Яўген Барышнікаў. Запрашаем!

27.03.2017
3642
Прэзентацыя альманаха «Новы замак» у Горадні

24 сакавіка ў прасторы Ucentry, што разам з арт-галерэяй «Крыга» ўтвараюць утульны культурніцкі куток Горадні, адбылася прэзентацыя новага нумара альманаха «Новы замак». Свой літаратурна-мастацкі штогоднік Гарадзенская філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе 5 год запар. Сёлета, як і летась, вечарына сабрала вялікую колькасць публікі: сябры пісьменніцкай арганізацыі, літаратары-пачаткоўцы, чытачы і прадстаўнікі прэсы. Сяргей Астравец, Усевалад Сцебурака, Валянцін Дубатоўка Аляксей Пяткевіч...

18.03.2017
4075
Яўген Бясчасны прэзентаваўся ў Мінску (+ФОТА)

... Бясчаснага «Стой!». У гэтай кнізе – маладосць і экзістэнцыя, якія тэрытарыяльна і нацыянальна прыналежаць менавіта да Беларусі. Яўген Бясчасны У прэзентацыі ўзялі ўдзел паэты Георгій Барташ, Уладзімір Глазаў, Алег Гаргун, Алесь Емельянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ірына Карэніна,...

17.03.2017
2211
Мама Му вяртаецца: Юя Вісландэр у Мінску!

22-24 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна, кнігарні "Логвінаў" і галерэі "Ў". Мама Му вяртаецца! 22-24 сакавіка 2017 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета паўночных краін ладзіць у Мінску цыкл сустрэч з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача. Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з чарговай кніжкай «Хутчэй, Мама Му!», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы...

Вынік пошуку: 61-80 з 139 Першая | | 23456 | | Апошняя