Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.03.2017
7181
Алексіевіч: «Наша ўлада не мадэрнізуецца, не мяняецца і не адчувае час»

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч называе рэпрэсіі ўлады напярэдадні Дня Волі «самагубчым варыянтам», і лічыць, што трэба «накопліваць энэргію пратэсту». Ганна Соўсь: Амаль сем гадоў ...

24.03.2017
10008
ПЭН-цэнтр: «Абураныя характарам затрыманняў Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага»

Беларускі ПЭН-цэнтр абураны характарам затрыманняў і адсутнасцю вычарпальнай інфармацыі пра месцазнаходжанне і прычыны затрымання Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага. Міраслаў Лазоўскі Алесь Яўдаха Увечары 21 сакавіка 2017 года, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на вуліцы Кастрычніцкай людзі ў цывільным схапілі і адвезлі ў невядомым кірунку Алеся Яўдаху, індывідуальнага прадпрымальніка, які распаўсюджвае беларускамоўныя кнігі. У той жа вечар быў затрыманы...

10.03.2017
17109
Міжваенны дзень жанчын

Прэзентацыя паэтычнай анталогіі «Бліскавіцы» адбылася адразу пасля 8 сакавіка, і ў гэтым ёсць непарушная логіка: калі яшчэ вяртаць з небыцця імёны забытых, паўзабытых ды зусім невядомых паэтак? Аксана Данільчык 61 аўтарка. Трывожнае дваццацігоддзе між Першай ды Другой сусветнай. Незваротныя змены ў жыцці Беларусі. Радасць і страты, грамадзянскі энтузіязм і ціхае каханне — усё знайшло месца ў анталогіі жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы”. Віктар Жыбуль Праца над кнігай, па словах укладальнікаў...

10.03.2017
21333
Пачаўся збор подпісаў за новы праект ахоўнай зоны Курапатаў

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў падпісаўся пад адкрытым лістом да Міністэрства культуры з патрабаваньнем прыняць новы праект зонаў аховы Курапатаў. Адкрыцьцё кампаніі адбылося ў сядзібе БНФ у Менску 10 сакавіка. Прадстаўнік ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы патлумачыў, чаму важна пакінуць у ахоўнай зоне прылеглыя да месцаў пахаваньняў тэрыторыі: « Праект дае мажлівасьць Курапатам існаваць і захавацца як мэмарыялу. Любая будаўнічая дзейнасьць па пэрымэтры пагражае мэмарыяльнаму...

23.02.2017
15814
Янка і Якуб перакуляцца ў магілах

Чытаю сёньня: урад зацьвердзіў плян па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці ў Беларусі. Які ён маладзец, урад. Але чаму паглыбляе няроўнасьць сярод пісьменьнікаў? Піша Сяргей Астравец. Адзін саюз — людзі як мае быць, другі — дармаеды. Так сьцьверджана! Аб чым гэта сьведчыць? Значыць, няма сярод чыноўнікаў здольных мысьліць у прававым полі: адным даюць правы, другіх пазбаўляюць. За што? Адказу не даецца. 2017 год, нейкія размовы аб лібэралізацыі, аб дружбе з Эўропай. Чапуха гэта ўсё, беліберда і брахня...

23.12.2016
10177
Кнігі пра Стральцова і Геніюш прадставілі ў Мінску (фотарэпартаж)

22 снежня ў культурніцкай прасторы «Тартак» літаратар Анатоль Астапенка прэзентаваў кнігі «Міхась Стральцоў. Гросмайстар беларускага слова» і «Ларыса Геніюш. Сумленне і гонар нацыі», выдадзеных у серыі «100 выдатных дзеячаў». Анатоль Астапенка і Міхась Кенька Анатоль Астапенка Алесь Камоцкі Уверсе, злева направа: Галіна Каржанеўская, Юрась Пацюпа, Анатоль Кудласевіч, Яўген Гучок (справа) Выступае Анатоль Тарас Уверсе, злева направа: Валерыя Чарнаморцава, Маргарыта Тарасава; унізе: Міхась Кенька...

19.12.2016
6847
Хаім Ленскі загучаў па-беларуску

Пісьменнік і перакладчык Фелікс Баторын прадстаўляе шырокаму чытачу паэта Хаіма Ленскага, які нарадзіўся ў 1905 годзе ў Слоніме і памёр у 1943 годзе ў ГУЛАГу. Пісаў на іўрыце. Дакладна дата смерці не высветленая. Пісаў Х. Ленскі на мове іўрыт, якая ў Савецкім Саюзе была абвешчаная рэакцыйнай, сіянісцкай. Яе вывучэнне і творчасць на ёй амаль заўсёды лічыліся антысавецкай прапагандай. Свой творчы шлях паэт пачынаў у Заходняй Беларусі, якая ў 1921–1939 гг. была часткаю Другой Рэчы Паспалітай. Ён закончыў...

19.12.2016
9829
Сёння ў Мінску — развітанне з Леанідам Мараковым

Развітанне з Леанідам Мараковым пачнецца а 11.00 19 снежня у Саборы Пятра і Паўла (г.Мінск, вул.Ракаўская, 4, станцыя метро «Няміга»). Раніцай 17 снежня пайшоў з жыцця Леанід Маракоў. Маракову было 58 гадоў. У яго была пухліна галаўнога мозгу. На пачатку года Леанід перанёс інсульт. *** Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Па прафесіі інжынер-радыёэлектронік. У 1990-я ён стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі паэта Валерыя Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Вынікам працы...

19.11.2016
11674
Падарожжа ў памяць – па мясцінах Яна Скрыгана (+ФОТА)

16 лістапада беларускаму пісьменніку, празаіку, нарысісту, навукоўцу-энцыклапедысту Яну Скрыгану споўнілася б 111 гадоў. А 18 лістапада ягоныя сябры, калегі, родныя і блізкія супольна з Музеем гісторыі беларускай літаратуры наведалі малую радзіму творцы – вёску Труханавічы Капыльскага раёна, дзе дзядзька Ян нарадзіўся, і школу ў аграгарадку Камень, дзе ўжо 5 гадоў існуе музей, прысвечаны пісьменніку, і дзе адбыўся вечар ягонай памяці. Два Яны, дзед і ўнук. 1983 г. « Калі, бывае, я заходжу да каго...

16.11.2016
11333
Літаратурнае падарожжа «Шляхамі Яна Скрыгана» — 18 лістапада

18 лістапада 2016 года супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры разам з пісьменнікамі, артыстамі, журналістамі, супрацоўнікамі Беларускага радыё, літаратуразнаўцамі выправяцца ў Літаратурнае падарожжа “Шляхамі Яна Скрыгана”. Падарожжа прымеркавана да 111-годдзя пісьменніка і 5-годдзя заснавання школьнага музея ў а/г Камень. Ініцыятарам літаратурнай вандроўкі выступіла дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган – нястомная руплівіца захавання творчай спадчыны свайго бацькі. У...

08.11.2016
15472
Яшчэ раз пра «Саркафагі страху» Міхася Скоблы

Кніга, у якой сабраны даследаванні і развагі вядомага беларускага палемічнага эсэіста, перакладчыка і паэта, стала важным пасланнем цяперашняму і наступным пакаленням аўтараў. Што ўяўляе сабой гэтая кніга? Агонь, вада і медныя трубы — на думку Міхася Скоблы, гэтыя тры выпрабаванні, якія згадвалі яшчэ ў антычнасці, павінен прайсці кожны паэт і празаік. Але ёсць і чацвёртае, самае важнае, — выданне поўнага збору твораў, этап, на якім аўтар павінен змірыцца з самім сабой у кожным пункце творчага шляху...

31.10.2016
14782
ТБМ прапануе ўвекавечыць у Шклове імя Міхася Зарэцкага

Пісьменнік быў расстраляны ў страшную ноч беларускай літаратуры — 29 кастрычніка 1937 года. Таварыства беларускай мовы просіць Шклоўскі райвыканкам паспрыяць ўвекавечваньню памяці пісьменьніка Міхася Зарэцкага . Да старшыні раённай улады Аляксандра Бойкі зьвярнуўся кіраўнік Таварыства Алег Трусаў. Прапануецца назваць адну з вуліц імем Зарэцкага, а таксама імя пісьменьніка надаць адной зь бібліятэк, якая месьціцца на вуліцы Малая Зарэчная. 20 лістапада 115 год з Дня нараджэньня Міхася Касянкова...

29.10.2016
53467
У Мінску ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага тэрору (+фота)

Сёння ў Галерэі TUT.BY адбылася літаратурна-мастацкая вечарына, арганізаваная ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і прысвечаная памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскага тэрору. Саюз беларускіх пісьменнікаў уключыўся ў грамадскае адзначэнне памятнай даты, якая не патрабуе "кругласці", бо не з'яўляецца святочным...

28.10.2016
10815
Менскі адрас Тодара Кляшторнага

Ёсьць у Менску раён, абмежаваны Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Сьляпянскай воднай сыстэмай і Партызанскім праспэктам. Сёньняшнімі менчукамі ён успрымаецца як пасёлак мотавэлязаводу, аднак узьнік ён нашмат раней за сталічнага вытворцу ровараў. Тодар Кляшторны Забудоўвацца пачаў яшчэ зь сярэдзіны 1920 гадоў, атрымаўшы назву Пасёлак Камінтэрн. Сярод першых яго вуліц былі Заводзкая, Фабрычная, завулак Рабочы — яны нават захавалі з таго часу свае назвы. Пазьней зьявілася Вэлязаводзкая. Была тут і вуліца...

21.10.2016
27656
Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка

29 кастрычніка (субота) у Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. "Міхалова") ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна “Суд над камунізмам. Пачатак”. Выступяць...

21.10.2016
8536
Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст. м. "Міхалова") 29 кастрычніка ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна...

Вынік пошуку: 81-96 з 96 Першая | | 12345 | | Апошняя