Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


31.12.2018
434
З Новым годам і Калядамі!

Саюз беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуе вас з навагоднімі святамі! Дарагія сябры! Шчыра дзякуем вам за тое, што ўвесь год былі з намі: чыталі нас у сацыяльных сетках і на сайце, удзельнічалі ў нашых фестывалях і прэзентацыях, набывалі і чыталі кнігі нашых выдавецкіх серый, намінаваліся на прэміі і абмяркоўвалі іх вынікі, удзельнічалі ў конкурсе і вучыліся ў Школе маладога пісьменніка, падпісваліся на "Дзеяслоў" і "Літаратурную Беларусь" і проста ўдзячна й зацікаўлена сачылі...

05.09.2018
1044
Віншуем Паўла Зьмітрука і Юрыя Кур'яновіча!

4 верасня споўнілася 55 гадоў нашаму сябру, пісьменніку Паўлу Зьмітруку, а 5 верасня святкуе сваё 50-годдзе Юры Кур'яновіч. Віншуем! Паважаныя Павел Мікалаевіч і Юрый Уладзіміравіч! Шчыра віншуем вас з юбілеямі і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

30.08.2018
672
Віншуем жнівеньскіх юбіляраў!

28 жніўня Людміла Барадзейка адзначыла святочную дату, а 30 жніўня святкуе свой юбілей Наталля Якавенка. Віншуем! Шаноўныя спадарыні! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ва ўсіх справах, аптымізму і новых здзяйсненняў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

23.08.2018
714
Віншуем Аксану Спрынчан з юбілеем!

23 жніўня святкуе свой юбілей пісьменніца, старшыня Прыёмнай камісіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Аксана Спрынчан. Віншуем! Шаноўная Аксана Вадзімаўна! Шчыра віншуем Вас з прыгожай датай і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшай плённай творчай дзейнасці, любові і кахання! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

07.08.2018
1012
Віншуем Змітра Вішнёва, Анатоля Івашчанку і Адама Мальдзіса!

7 жніўня святкуюць свае дні нараджэння нашыя сябры. 7 жніўня святкуюць свае дні нараджэння нашыя сябры Зміцер Вішнёў, Анатоль Івашчанка і Адам Мальдзіс. Віншуем і жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, поспехаў у справах, плёну ў творчасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

23.07.2018
1040
Алесю Бельскаму — 55!

23 ліпеня святкуе свой юбілей наш сябар, літаратуразнаўца, прафесар Алесь Бельскі. Віншуем! Шаноўны Аляксандр Іванавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у даследчай і педагагічнай дзейнасці, новых кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Іванавіч Бельскі – літаратуразнаўца, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

20.07.2018
948
Валянціну Дубатоўку — 55!

20 ліпеня святкуе свой юбілей аўтар прозы, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", краязнавец і мецэнат Валянцін Дубатоўка. Віншуем! Шаноўны Валянцін Яўгенавіч! Шчыра віншуем Вас з прыгожай датай і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у штодзённай працы, творчага натхнення, новых кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Валянцін Яўгенавіч Дубатоўка — пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года...

17.07.2018
1083
Серыі "Каляровы ровар" 5 гадоў!

У ліпені 2013 года Саюз беларускіх пісьменнікаў распачаў выдаваць серыю кніг для дзяцей і падлеткаў "Каляровы ровар". У ліпені 2013 года Саюз беларускіх пісьменнікаў распачаў выдаваць серыю кніг для дзяцей і падлеткаў "Каляровы ровар". Першай, якая пабачыла свет роўна 5 гадоў таму, стала кніга Эвы Суса і Бэнджамэна Шо "Снежны чалавек". Высакаякасная паліграфія, выдатныя аўтары, тэксты і ілюстрацыі -- усё гэта ўзняла на значна вышэйшы ўзровень выкананне кніг для дзяцей...

04.05.2018
4785
6 сустрэч ад «Будзьма беларусамі!»

Разам з цеплынёй, што дорыць нам сонца, цеплыню і радасць дарылі мінулым тыднем і творчыя сустрэчы ад грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». 24 красавіка ў канцэртнай залі сталічнай СШ № 37 з эстэтычным ухілам прайшла літаратурна-музычная сустрэча з гуртом “Балцкі Субстрат” . Музыкі прадставілі адмыслова складзеную з кампазіцый паводле беларускіх народных песень і тэкстаў беларускіх паэтаў праграму. Акрамя актыўнага слухання школьнікі змаглі...

25.04.2018
3980
Сустрэчы з «Будзьма беларусамі!» (ФОТА)

Мінулы тыдзень не абышоўся без пазнавальных, цікавых, напоўненых радасцю і душэўнай цеплынёй “Будзьмаўскіх” сустрэч. Распачаў гэтыя сустрэчы ў нядзелю (16 красавіка) Алесь Камоцкі , які выступіў на чарговым паседжанні гарадскога клуба ветэранаў працы “Таленты і прыхільнікі”. Спадар Алесь выканаў шэраг уласных песень для прыхільнікаў бардаўскага талента, пачытаў вершы. Каля паўсотні ветэранаў з задавальненнем прынялі ўдзел у сустрэчы з паэтам-сучаснікам, якая была па-сяброўску цёплай і цудоўнай!...

25.03.2018
4644
Каб ведаць усё пра свята 25 сакавіка: топ-5 дакументальных і мастацкіх кніг пра БНР

У дзень 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі знаёмім вас з кнігамі, якія дапамогуць асэнсаваць значнасць гэтай падзеі. Дарота Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў...

21.03.2018
3733
З Сусветным Днём паэзіі!

21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Упершыню гэтае свята, зацверджанае ЮНЕСКА 15 лістапада 1999 года, было адзначана ў 2000 годзе ў Парыжы. Гэты дзень садзейнічае развіццю паэтычнага слова, падтрымлівае моўную разнастайнасць і традыцыі паэтычных чытанняў, актуалізуе вершаванне поруч з іншымі родамі літаратуры і відамі мастацтва. Шчыра віншуем усіх творцаў і аматараў паэзіі, жадаем натхнення ў напісанні і ў чытанні вершаў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" *** Паэзія — хвароба ўсіх вякоў...

22.02.2018
5656
«Дзеяслоў» на Дні роднай мовы ў ляхавіцкай гімназіі

Учора ў Дзень роднай мовы беларускія літаратары наведалі Берасцейшчыну, а менавіта гімназію горада Ляхавічы. Сустрэча з рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» і паэтам Алесем Разанавым сабрала больш за сто мясцовых гімназістаў, настаўнікаў і трывала некалькі гадзін. Паездка адбывалася ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Адкрыццё святкаванняў пачалося з канцэрту да Дня роднай мовы, які падрыхтавалі навучэнцы гімназіі. Прагучалі песні, прысвечаныя роднаму краю, гімназісты...

12.02.2018
4239
Юбілеі Міхася Тычыны і Сяргея Шапрана

10 лютага споўнілася 75 год вядомаму літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук Міхасю Аляксандравічу Тычыну, а 11 лютага святкаваў свой 50-ты дзень нараджэння аўтар літаратуры нон-фікшн, даследчык біяграфіі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна Сяргей Уладзіміравіч Шапран. Шчыра віншуем! Міхась Т ычына , нарадзіўся 10.02.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям'і ссыльнага. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага...

31.12.2017
4121
З Новым годам і Раством!

Шаноўныя сябры! Шчыра віншуем вас са святамі і зычым усіх дабротаў у наступным, 2018 годзе! *** Белыя сыплюцца долу крышталiкi, Белыя крышацца хмаркi ўгары. Сосны захутаны ў белыя шалiкi. Белая мiтусь у белым бары. Белая, мяккая цiша няхрусткая, Белай дрымотай спавiты кусты. Белая казка... Зiма беларуская... Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. Ніл Гілевіч *** Балотам снежным праз сасоннік, Які смаловым пахам вабіць, Прастор балот зімою соннай Люблю санямі разухабіць. Люблю, як кусцік нізкарослы...

15.12.2017
3827
Моц слова Францішка Скарыны

Дзякуючы плённай працы калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 том поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніг Францыска Скарыны пад назвай “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з вялікай пашанай прэзентуецца ў краінах Еўропы і свету. Алесь Суша прэзентуе кнігі першадрукара ў Латвіі Усе тамы збору выходзілі з 2013 па 2017 год у выдатнай паліграфіі, з дызайнерскім афармленнем Канстанціна Вашчанкі пры падтрымцы банка БелВЭБ. У кожны том уключаны навуковыя і багаслоўскія тлумачэнні зместу кніг Бібліі...

06.12.2017
2211
Віншуем Георгія Ліхтаровіча!

6 снежня нашаму сябру, пісьменніку і фотамастаку Георгію Ліхтаровічу спаўняецца 70 гадоў. Віншуем! Шаноўны Георгій Леанардавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, поспехаў у творчых і паўсядзённых справах, аптымізму, дабрабыту! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

05.12.2017
3823
«Не абы-які камплімент»: намінанты на прэмію Арсенневай – пра кнігі адно аднаго

Ужо заўтра ў мінскім Прэс-клубе будзе ўпершыню ўручаная прэмія імя Наталлі Арсенневай. Нагадаем: у шорт-ліст трапілі Віктар Жыбуль, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева. Удзел у апытанцы ўзялі ўсе, акром Віктара Жыбуля і Міхася Скоблы. А яшчэ так атрымалася, што пра «Цырк» Юлі Цімафеевай – ні слова… Каб не ставіць аўтараў у «няёмкае становішча» (і дадаць інтрыгі, што тут хаваць), выказванні даем без подпісаў. Пра кнігу “Дзяцел...

27.11.2017
6522
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Ранішнік быў зладжаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма...

15.11.2017
4380
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Гэта адбылося! У Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” вялікае свята – выйшаў юбілейны 100-ты выпуск кніжнай серыі. Ад часу заснавання мінула восем гадоў, а замыкае сотню кніжак серыі новы зборнік прозы вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава “Пад крыжам”. Віктар Карамазаў сёння з’яўляецца старэйшынам беларускай прозы, першае ягонае апавяданне было надрукаванае ў далёкім 1958 годзе. З таго часу выйшла некалькі дзясяткаў кніг Віктара Філімонавіча – апавяданні і нарысы, аповесці і раманы...

Вынік пошуку: 1-20 з 61 Першая | | 1234 | | Апошняя