Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.07.2017
5074
У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі

Які ён сапраўдны лёс беларуса? Гарадзенскі літаратар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе „Чужы” паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабора. На культурную падзею прыехалі госці – сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Гарадзеншчыны і Менску. Аўтар у сваім цэнтральным творы, аповесці „Чужы”, звярнуўся да драматычных падзеяў 30-х-50-х гадоў мінулага стагоддзя. Кажа Валянцін Дубатоўка : – Вайна, якую нам прадстаўлялі савецкія ўлады...

20.07.2017
4800
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Цягам восені ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» знаўцы беларускай літаратуры разам з музыкамі распавядуць пра паэтаў, чый шлях быў гвалтоўна спынены 80 год таму. Кожны з літаратурных экспертаў правядзе па дзве лекцыі цягам верасня-лістапада ў кнігарні «Логвінаў». Ганна Севярынец рыхтуецца распавесці пра Міхася Чарота і Алеся Дудара, Андрэй Хадановіч – пра Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага, Аляксей Стрэльнікаў – пра Міхася Зарэцкага і Уладзіслава Галубка, Вольф Рубінчык – пра Ізі Харыка...

20.07.2017
2179
Дзве зямлі – дзве песні

... зарад усім нам. Нам нават прапаноўвалі ўступіць у таварыства “Тутэйшыя”, на што мы адказвалі запрашэннем у нашы “Крыніцы”. Удзельнікі імпрэзы адзначалі, што і Іна Снарская была ў той час “знаходкай” суполкі. Маладая паэтка, якая спачатку пісала па-руску, вельмі хутка перайшла ...

12.07.2017
3222
«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня

18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Іна Снарская – беларуская і ўкраінская пісьменніца, тэлежурналіст, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-украінскім культурным памежжы. Напачатку вечарыны пісьменніца прадставіць увазе...

11.07.2017
4864
Сяргей Прылуцкі напісаў кнігу, як дзеці павінны выхоўваць дарослых

У кіеўскім клюбе «Апошняя барыкада» («Остання барикада») адбылася прэзэнтацыя кнігі берасьцейска-кіеўскага беларускамоўнага паэта Сяргея Прылуцкага, вядомага пад псэўданімам «Пістончык». Дзіцячая (і ня толькі) кніга «Далоў дарослых» дзьвюхмоўная: у ёй зьмешчаныя як беларускія арыгіналы вершаў, так і ўкраінскія пераклады, якія зрабіла Алена Сьцепаненка. «Я ў дзяцінстве паводзіў сябе ня так, як хацелася дарослым, і я думаю, дзецям будзе цікава даведацца, як можна весела бавіць час, а ня проста сядзець...

05.07.2017
2910
Літаратурнае Купалле

У Купалаўскім тэатры (вул. Энгельса, 7). 6 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы наладзіць незвычайнае Купальле. Як удакладняюць арганізатары, прысьвечанае яно будзе «сьвяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму». 135 гадоў таму, напярэдадні Купальля, нарадзіўся слынны паэт і драматург Янка Купала . У гонар гэтай падзеі Купалаўскі тэатар пры падтрымцы кампаніі Bosch запрашае на творчую імпрэзу. У прыватнасьці, можна будзе атрымаць асалоду ад вершаў вялікага паэта ў жывым выкананьні вядомых...

21.06.2017
5187
Таццяна Барысік і Міхась Булавацкі. Сустрэча ў Бабруйску

... літаратурную вечарыну празаік і перакладчык Міхась Булавацкі і пісьменніца, паэтка, лаўрэат прэміі Гедройца 2015 года Таццяна Барысік. На пачатку імпрэзы Міхась Булавацкі распавёў гісторыю з’яўлення альманаха «Брама», які выходзіць раз на год, і сёлета пабачыў свет ужо чацвёрты выпуск....

16.06.2017
3690
Пяты выпуск Школы маладога пісьменніка — у добры шлях!

... падзяліліся сваімі ўражаннямі пра Школу і сакурснікаў і зачыталі фрагменты з уласных твораў. Дар'я Трайдэн і Аляксандр Веледзімовіч Сімвалам імпрэзы стаў "лёгкі, шпаркі матылёк", які ўпрыгожваў святочныя ўбранні навучэнцаў. Вялі вечарыну Дар'я Трайдэн і Аляксандр Веледзімовіч ...

14.06.2017
3170
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам»

У кнігарні «Логвінаў». 20 чэрвеня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч Адам Глобус Віктар Марціновіч Уладзімір Някляеў Барыс Пятровіч Ціхан Чарнякевіч Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19-й. Уваход — вольны. Крыху пра кнігу. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для ўсіх аматараў метафізічных...

08.06.2017
4646
«Шпаркі, лёгкі матылёк»: пяты выпускны ў Школе маладога пісьменніка

15 чэрвеня запрашаем на выпускную вечарыну ў Школе маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Мерапрыемства пройдзе ў музеі Петруся Броўкі (Карла Маркса, 30), пачатак у 18.30. Уваход вольны. Традыцыйна для фінальнай вечарыны Школы выпускніцы і выпускнікі сумесна абіраюць пэўную адметную дэталь у адзенні. Сёлета гэта гальштук-матылёк. Цэлы год студэнткі і студэнты Школы слухалі лекцыі па літаратуры, наведвалі майстар-класы беларускіх і замежных аўтараў, пісалі свае ўласныя тэксты...

06.06.2017
4057
8 чэрвеня — беларуская прэзентацыя рамана пра свабоду, перакладзенага на 40 моў

8 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі парагвайскага пісьменніка Хуана Мануэля Маркаса. Раман «Зіма Гюнтэра» у перакладзе Васіля Песенькі сёлета з’явіўся ў выдавецтве «Галіяфы». У ролі мадэратаркі падзеі выступіць паэтка Вольга Гапеева. Раман «Зіма Гюнтэра» стаў галоўнай з’явай культурнага жыцця Парагвая за апошнія трыццаць гадоў. Твор, выдадзены ў 1987 годзе, быў перакладзены больш чым на сорак моваў свету. Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Па сённішні...

05.06.2017
4585
Пераможцы «Дэбюта» выступілі ў Полацку

3 чэрвеня Полацк наведалі пяцёра фіналістаў прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Празаікі Уладзімір Садоўскі і Андрэй Дзічэнка, паэт Міхал Бараноўскі, перакладчыцы Сюзанна Паўкштэла і Надзея Кім. Сёлета ў сакавіку былі абвешчаны лаўрэаты і прызёры Літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і фондам "Вяртанне". На гэты раз пры падтрымцы фонда "Вяртанне" лаўрэаты правялі шэраг сустрэч...

01.06.2017
4774
У Купрэева ў гасцях

... і літаратурнае жыццё… Затым, абсалютна не папярэдзіўшы пра тое, да жывой і зацікаўленай гаворкі пра лёс юбіляра падключылі і нас, гасцей імпрэзы: вядомага пісьменніка Валерыя Гапеева, паэта і пчаляра Міколу Папеку, Леаніда Галубовіча, мясцовага сатырыка Віктара Рэчыца і дачку ...

29.05.2017
3160
Лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля названыя ў Мінску

29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Сцяпанавіча, у культурніцкай прасторы «Тартак» адбылося ганараванне пераможцаў конкурсу маладых журналістаў ягонага імя. Гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газеты «Новы Час» пайшоў з жыцця два гады таму, а створаны ім калектыў працягвае працу і развівае выданне пад кіраўніцтвам Аксаны Колб. Злева направа: Ірына Віданава, Алесь Кіркевіч, Алена Ляшкевіч, Вікторыя Чаплева, Аксана Колб, Дзіяна Пінчук Аксана Колб Цырымонію ўзнагароджання...

29.05.2017
4263
Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін

У інтэлектуальным клюбе нобелеўскай ляўрэаткі пройдзе сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасьць». Суразмоўцам Сарокіна ў абмеркаваньні будзе беларускі культуроляг Аляксей Братачкін. Уладзімір Сарокін — расейскі пісьменьнік, сцэнарыст, драматург, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сац-арту ў расейскай літаратуры. Аўтар дзесяці раманаў, а таксама шэрагу аповесьцяў, апавяданьняў, пʼес і кінасцэнарыяў. Ляўрэат прэміяў Андрэя Белага, «НОС», «Вялікая...

27.05.2017
4512
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

... сумесна з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. -- Такія імпрэзы -- добрая магчымасць для дзяцей пачуць мову і палюбіць яе, сустрэцца з іншымі дзецьмі і дарослымі, якія размаўляюць на ёй. Уся сям’я ...

19.05.2017
3400
Трэцяя «Ратуша» прэзентаваная ў Віцебску (+фотагалерэя)

18 траўня новы выпуск літаратурнага альманаха «Ратуша» быў прадстаўлены шырокаму колу чытачоў. У актавай залі Віцебскай абласной бібліятэкі перад публікай выступілі аўтары выдання і госці з Мінска. Алесь Камоцкі і Настасся Лазебная Адкрыла сустрэчу Настасся Лазебная – старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэдактарка альманаха. Выступіў намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака , які распавёў пра працу над іншымі абласнымі альманахамі, нагадаў пра планы...

17.05.2017
2916
Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны! Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса, пераствораныя па-беларуску Надзеяй Кандрусевіч, пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор»...

15.05.2017
3745
У Горках прайшоў конкурс прысвечаны творчасці Лідзіі Андрэевай

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячая школа мастацтваў г. Горкі" прайшоў VI конкурс навучэнцаў тэатральных аддзяленняў і класаў адукацыйных устаноў "Беларусь мая старонка", прысвечаны творчасці пісьменніцы, сябра СБП Лідзіі Андрэевай. Для праведзення конкурсу было распрацавана адпаведнае Палажэнне. Усяго ўдзельнічала 40 навучэнцаў, пачынаючы ад 5-гадовага ўзросту. Журы, якое ўзначаліла спадарыня Андрэева, адзначыла пераможцаў дыпломамі. Таксама былі і падарункі ад аўтара...

05.05.2017
3668
Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве

4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву. У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі. Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ...

Вынік пошуку: 61-80 з 148 Першая | | 23456 | | Апошняя