Астравец (Астраўцоў) Сяргей Аляксандравіч

Астравец (Астраўцоў) Сяргей Аляксандравіч

Астравец (Астраўцоў) Сяргей Аляксандравіч

Астравец (Астраўцоў) Сяргей Аляксандравіч

Сяргей Аляксандравіч Астравец (сапр. Астраўцоў) нарадзіўся 11.04.1959 у Мінску. Празаік, эсэіст, блогер. З 1984 года жыве ў Гродне, куды прыехаў пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сяргей Аляксандравіч Астравец (сапр. Астраўцоў) нарадзіўся 11.04.1959 у Мінску. Празаік, эсэіст, блогер. З 1984 года жыве ў Гродне, куды прыехаў пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  

Школьныя гады правёў у прыгарадах Берліна, у ГДР, затым — у Літве. Жаданне пісаць з’явілася рана: убачаны зблізку выступ на Прагу савецкай вайсковай калоны ў жніўні 1968 года стаў пазней падставай для апавядання “Мытыя яблыкі”. Яно было апублікавана напярэдадні распаду СССР у адноўленай у 1991 годзе Сяргеем Дубаўцом першай беларускай газеце “Наша Ніва”. Два іншыя “нямецкія апавяданні” надрукавалі газета “ЛіМ” і часопіс “Бярозка”. У 2003 годзе пісьменнік, вярнуўшыся да падзеяў 1968-га, напісаў “Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва” (публікацыя ў часопісе “Дзеяслоў” у 2009 г.).

Літоўскі горад Шаўляй меў братэрскія сувязі з Гродна, а школа, дзе вучыўся будучы пісьменнік, — з адной з гродзенскіх. У Шаўляі існаваў помнік паўстанцам 1863 года, якімі ён тады ўпершыню зацікавіўся. Пасля заканчэння дзесяцігодкі — вяртанне ў Беларусь, служба ў Савецкай Арміі, універсітэт. 

Пастаянна працуе журналістам, у 1992-1993 гадах рэдагаваў газету “Пагоня”, затым быў рэгіянальным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”. Адно з першых апавяданняў, “Нямко”, выйшла ў зборніку таварыства “Тутэйшыя”, у якім удзельнічаў. З 1993 года супрацоўнічае з Радыё Свабода. 

У 2007-2010 гг. — свой блог “Праз гарадзенскія акуляры” на сайце газеты “Наша Ніва”. У 2011-2012 гг. — блог “Дзённік пісьменніка” на сайце Радыё Свабода.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998), Беларускага ПЭН-цэнтра (1999).

 

 

Бібліяграфія

Проза, эсэістыка

“Янычары” (проза; 1993),

“Цэнзарскія нажніцы” (проза; 2000, адзначана прэміяй “Гліняны Вялес”),

“Лісты да хома саветыкуса” (эсэ, зацемкі, рэпартажы; 2003),

“Кактэйль Молатава. 19 апавяданняў” (2006),

“Каты Ёзафа Ратцынгера. Апавяданні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні” (2009)

Электронныя кнігі

“Райскія яблычкі. Апавяданні з берагоў Нёмана і Граднічанкі” (2012, Kamunikat.org).

“Жалезная заслона з арнаментам. Стэнаграфічная сага” (2012, Kamunikat.org).

Калектыўныя выданні

“Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства” (Мінск, 2003)

“Паветраны шар. Беларускае мужчынскае апавяданне” (Мінск, 2007) 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс