Аўсяннікава Тамара Пятроўна
Аўсяннікава Тамара Пятроўна
Паэтэса, празаік, педагог Тамара Аўсяннікава нарадзілася 24.05.1949 г. у вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла філфак БДУ (1971), працавала настаўніцай, бібліятэкаркай, інжынерам, метадыстам, загадчыкам крамы. Атрымала другую вышэйшую адукацыю эканаміста (Магілёўскі тэхналагічны інстытут, 1999).
Першая публікацыя -- артыкул “Непрыручаная птушка”, выйшаў 1 снежня 2000 года ў газеце “Магілёўская праўда”.
Аўтар лекцый для настаўнікаў-філолагаў па тэорыі вершаскладання і аналізе паэтычных твораў, артыкулаў па творчасці Н. Гілевіча і Я. Янішчыц.
Піша паэзію і прозу. Аўтар кніг вершаў “Ноты сэрца” (2009), “Лістапад гадоў” (2010), кнігі прозы “Любачка” (2011).