Бабкова Вольга Уладзіміраўна
Бабкова Вольга Уладзіміраўна
Нарадзілася ў Мінску 27 лютага 1961 года.
Скончыла СШ №80, пасля – Беларускі дзяржаўны універсітэт (гістарычнае аддзяленне).
Гісторык-архівіст, літаратар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Аўтарка некалькіх апавяданняў, шэрагу навуковых артыкулаў і эсэ.
Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010).
Аўтарка кнігі эсэ з гісторыі штодзённасьці ВКЛ «...І цуды, і страхі» (Менск, 2010).
Адна з укладальніц зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (Менск, 2012).