Бабіна Наталля Васільеўна
Беларуская пісьменніца і журналістка ўкраінскага паходжання, фіналістка літаратурнай прэміі «Ангелус» (2011 г., Польшча), лаўрэат прэміі БАЖу ім. Чаркасавай (2010 г.).
Нарадзілася 15 траўня 1966 года ў в. Заказанка Берасцейскага раёна. Пасля школы вучылася на інжынера ў Мінскім палітэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе «Цветатрон» (Берасце), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце «Збудзінне», потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у дзяржаўнай газеце «Звязда».
З 1994 года супрацоўнічае з газетай «Наша Ніва», з 2007 года — штатны журналіст газеты. Замужам, мае трох дзяцей.
Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 годзе. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газетах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеце «Поступ». Творы перакладзеныя на польскую, чэскую, украінскую і ангельскую мовы.
Professor Arnold McMillin about Natalka Babina's novel: "DOWN AMONG THE FISHES, in a fluent and idiomatic translation by Jim Dingley, is one of the most interesting novels by a young Belarusian writer... This vivid novel reveals some of the undoubted physical attractions of Belarus, as well as the cruelty and harshness of the lives of many who live there."
Бібліяграфія
Зборнік апавяданняў «Крыві не павінна быць відна " (2007 г.).
Раман "Рыбін горад" (2008, 2011 г.).