Бруй Уладзімір Дзмітрыевіч
Нарадзіўся 8 жніўня 1948 года ў г.п. Гарадзея, Нясвіжскі раён.
У 1971 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў па спецыяльнасці перакладчык англійскай і французскай моваў.
З 1974 па 2003 год працаваў настаўнікам англійскай і французскай моваў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. З 2003 па 2007 года працаваў перакладчыкам у расейскай кампаніі “СОВИНТЕРВОД”, якая займалася праектаваннем і будаўніцтвам вадасховішчаў у Сірыйскай Арабскай рэспубліцы.
У 2007 годзе выйшаў на пенсію. З 2008 года працуе перакладчыкам на Гарадзейскім цукровым камбінаце з перапынкам у 2009-2010 гг., калі быў запрошаны аўстралійскай кампаніяй “БЕЛЗОН” на працу ў заходнеафрыканскую рэспубліку Гвінея.
Першыя апавяданні (некаторыя пад псеўданімам Ігнась Адамскі) з’явіліся ў перыядычным друку, у прыватнасці, у “Нясвіжскіх навінах”, “Настаўніцкай газеце”, хрысціянскім часопісе “Благодатъ”.
Напачатку 90-х гадоў пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў Г.К. Чэстэртана для выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Пераклад быў ухвалены тагачасным загадчыкам Барысам Сачанкам, выйшлі гранкі, але кніга не была надрукавана.
З 2011 года з’яўляецца кіраўніком Мінскай абласной філіі хрысціянскага літаратурнага аб’яднання “Благодать”.
У 2015 г. у ААТ “Брэсцкая друкарня” выйшла першая кніга аповедаў-успамінаў “Нябесны банк”.
Аўтар рамана ў навелах “Прыгоды сірыйца ў СССР”.