Філатаў Аляксей Георгіевіч

Філатаў Аляксей Георгіевіч

Філатаў Аляксей Георгіевіч

Філатаў Аляксей Георгіевіч
Нарадзіўся 13 мая 1939, вёска Бабінічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст, былы непаўналетні вязень канцлагеру Потшыкаў пад г. Чанстахова (Польшча). Жыве ў пас. Мухавец Брэсцкага раёна.

Скончыў Маларыцкую сярэднюю школу, Брэсцкі чыгуначны тэхнікум, затым філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытуту. Працаваў настаўнікам у Мухавецкай сярэдняй школе. Пражыў багатае на падзеі і з'явы жыццё чыгуначніка, журналіста, настаўніка, спартсмена, трэнера, пісьменніка.

З 2002 года — член ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Уваходзіць у склад рэдкалегіі літаратурнага альманаху Брэсцкага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля».

    «Ляхавецкая торба», 1992

    «Чый без» (пісьменнікі Берасцейшчыны — для дзяцей, укл. А. Філатаў)

    «Дарога» (трылогія), 1997

    «Адарваць ад сэрца», 2000

    «Жывая зямля», 2001

    «Асколкі болю» (успаміны вязняў фашызму)

    «Страла жыцця» (мініяцюры, апавяданні, народны гумар, аповесці, вершы), 2007

    «На абпаленых крылах (кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму)» (укл. Л. Г. Філатаў, Л. П. Раманенка, І. В. Бараноўскі), 2012

    «Жывому жыць (Споведзь качагара)», 2013

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс