Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч
Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч
Нарадзіўся 6.03.1937 г. у Асіповічах у сям’і ваеннага будаўніка.
Нямецкую акупацыю сям’я перажыла ў в. Залессе Беластоцкай вобл. З 1970 жыве і працуе ў Мінску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Друкаваўся ў беларускай перыёдыцы, быў рэдактарам і ўкладальнікам кніг.
Аўтар кніг “Срэбная страла ў чырвоным полі” (2010), “Смеласць, годнасць, гонар” (рыхтуецца да друку) на тэму гісторыі беларускай шляхецкай геральдыкі.