Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.
Піша вершы, вывучае санскрыт. Перакладае, пераважна паэзію з старажытных моў: санскрыту, стараангельскай, стараісландскай. Сярод перакладніцкіх задумаў – зрабіць поўны паэтычны пераклад Рыгведы і Рамайаны, асноўны канон упанішадаў, падборку з Магабгараты, зборнік твораў Калідасы ды інш.
Жыве ў Мінску.
Бібліяграфія
Зборнікі паэзіі
1. Паварот на мора. – Мінск, 2011. – 94 с. – ISBN
2. Свамова. – Мінск: Медысонт, 2013. – 92 с. – ISBN 978-985-6982-92-0
3. Сівер-гара. – Мінск: Медысонт, 2015. – 70 с. – ISBN 978-985-7085-95-8
Пераклады
1. Рыґведа. Кола І. Пераклад з санскрыту. – Мінск: Медысонт, 2016. – 592 с. ISBN 978-985-7136-16-2.
2. Антон Кротаў. Практыка вольных падарожжаў. Пераклад з расейскае мовы. Масква, 2009, 2016. – 84 с.
3. Дж.Р.Р.Толкін. Ліст Ніґла. Пераклад з англійскае мовы / І.М.Кулікоў // ARCHE – Мінск, 2009. – №10 (85) – с.105-120.
4. Старэйшая Эда: Прароцтва вяшчунні. Пераклад з стараісландскай мовы. – Свамова (зборнік вершаў). – Мінск: Медысонт, 2013. – с. 45-62. – ISBN 978-985-6982-92-0.
5. Бітва пры Молдане. Пераклад з стараанглійскай мовы. – Мінск: Медысонт, 2013. – с. 63-88. – ISBN 978-985-6982-92-0.
6. Горац (урывак з Магабгараты). Пераклад з санскрыту. – Сівер-гара (зборнік вершаў). – Мінск: Медысонт, 2015. – с.48-61. – ISBN 978-985-7085-95-8.
7. Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай мовы. (неапублікаваны).
Асобныя публікацыі
1. Сьвятая праўда ды іншыя казкі. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. / Укладальнік А.В.Хадановіч – Мінск: Логвінаў, 2009. – 160 с. – Нізка вершаў. – ISBN: 978-985-6901-52-5.
2. Дзеяслоў, 4 (41), Менск, 2009.
3. Дзеяслоў, 4 (47), Мінск, 2010.
4. RozRazil, 39/40. Brno, 2011 (пераклад верша “Адсюль немагчыма зьехаць...” на чэскую, выкананы Святаланаю Рагачовай). ISSN: 1801-4755.
5. Bludné Kořeny (Wayward Roots). Anthology of Contemporary Slavic Poetry. Palacký University, Olomouc. Olomouc, 2014. ISBN 978-80-244-4398-0 (пераклад верша “Адсюль немагчыма зьехаць...” на чэскую і англійскую мовы, выкананы Святаланаю Рагачовай ды Іванам Пэтланам).