Лабадзенка Глеб Паўлавіч
Нарадзіўся 9 ліпеня 1986 году; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі журналіст і паэт.
Лаўрэат адной журналісцкай прэміі І ступені («Вольнае слова-2008» 2009 г.) і дзьвюх пісьменьніцкіх («Залаты апостраф» 2004 г. і «Дэбют» імя Максіма Багдановіча 2013 г.). Ляўрэат прэміі "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава (2018). Заснавальнік сацыяльна-культурнай установы разьвіцьця беларускай мовы і культуры «Мова нанова» (2014)
Заснавальнік сацыяльна-культурнай установы разьвіцьця беларускай мовы і культуры «Мова нанова» (2014) і вядоўца аднайменнай перадачы на тэлеканале «Белсат» (з 3 студзеня 2015 г.).
З верасьня 2004 г. навучаўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ), які скончыў у чэрвені 2009 году. Адначасна ў 2004—2008 гг. працаваў журналістам у расейскамоўнай газэце «Камсамольская праўда ў Беларусі». На пачатку лістапада 2005 г., у 19-гадовым узросьце, у Вільні (Летува) выдаў уласную кнігу «Пагер-вершы», якую 7 сьнежня прадставіў у Менску ў Доме літаратара. У 2006 г. стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменьнікаў. У 2007 г. скончыў аддзяленьне філязофіі і літаратуры Беларускага калегіюма.
У 2009—2011 гг. працаваў журналістам беларускамоўнай газэты «Зьвязда».
Пагер-вершы = Pager-вершы / рэд. Андрэй Хадановіч. — Вільня: Гудас, 2005. — 88 с. — 300 ас. — ISBN 998-6951-95-Х
Дзіцячая заМова / рэд. Рыгор Барадулін. — Менск: Паперус, 2013. — 148 с. — 2000 ас.
Дзіцячая заМова-2. — Менск: 2015. — 132 с.