Лапцік Вячаслаў Віктаравіч
Лапцік Вячаслаў Віктаравіч
Нарадзіўся Вячаслаў Віктаравіч Лапцік 16 верасня 1952 года ў в. Сіманы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Вучыўся ў школе ў вёсцы Чараўкі, пасля у Нарачы. У школьныя гады друкаваўся ў раённай газеце “Нарачанская зара”, рэдактарам якой з’яўляўся ў той час Міхаіл Трафімавіч Чарняўскі.
Скончыў журфак БДУ З 1988 года завочна вучыцца ў аспірантуры інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР па спецыяльнасці тэатразнаўства.
З 1967 года пачалі з’яўляцца артыкулы і нарысы ў газеце “Нарачанская зара”, пасля з аповесцямі, апавяданнямі, эсэ і нарысамі выступаў на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, часопісаў “Бярозка” і “Родная прырода”, “Нёман”, “Полымя” і “Маладосць”.
У 1987 годзе ў калектыўным зборніку апавяданняў маладых аўтараў “Першыя сцежкі” ўпершыню было надрукавана апавяданне “Рыбак”, затым у зборніку “Сучаснік – 88” – апавяданне “Шчымлівая спадчына”, у 1985 годзе ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” – апавяданне “У дарозе”, пазней – палемічныя нататкі “Небяспечны сіндром”, у часопісе “Полымя” – артыкулы “Плямы на жамчужыне”, “Хвалі гавораць пра легенды”.
Выдадзены зборнікі кніг “Мой сум, Нарочча…”, “Паядынак у ціхай затоцы”, “Ранішняя дарога”.
Вячаслаў Лапцік вядомы не толькі як празаік, публіцыст і літаратурны крытык, але і як драматург. Ён напісаў шэсць п’ес, тры з якіх ішлі на тэатральных падмостках: камедыя “Гапон і Кацярына” (Брэсцкі драматычны тэатр), драма “Пакінутыя” (Гомельскі абласны драматычны тэатр), сучасная драма “Аўчары” (Мінскі абласны драматычны тэатр).