Лісіцын Пётр Сцяпанавіч

Лісіцын Пётр Сцяпанавіч

Лісіцын Пётар, нарадзіўся 09.03.1927 г. у горадзе Полацку Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. З канца траўня 1942 па ліпень 1944 г. - у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 г. здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, а праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў у 1955). Рабіў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі - старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Ўпраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР.

Лісіцын Пётар, нарадзіўся 09.03.1927 г. у горадзе Полацку Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

З канца траўня 1942 па ліпень 1944 г. - у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 г. здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, а праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў у 1955). Рабіў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі - старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Ўпраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР. Працаваў у органах МУС Латвіі, затым БССР, юрыскансультантам Гарадзенскага абласнога вытворчага аб'яднання бытавога абслугоўвання. У 1978-1985 гг. - упаўнаважаны Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гарадзенскай вобласці. З 1968 г. жыве ў Горадні. Сябра СП СССР з 1981 г.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.

У 1962 г. у газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родину» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 г. - у часопісе «Неман». У часопісе «Неман» апублікаваў аповесць «Самаволка» (1990).

Бібліяграфія

«Февральский наст». Кніга прозы. 1978 г.

«Росные травы». Кніга прозы. Хабараўск, 1981 г.

«Трое разных». Кніга прозы. 1985 г.

 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс