Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч нарадзіўся 21 сакавіка 1987 года ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу №3 (2004), факультэт журналістыкі БДУ (2010) па спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ”.

Працаваў у газеце “Літаратура і Мастацтва”. З 2009 года карэспандэнт тыднёвіка “Наша Ніва”. Сябра Таварыства беларускай мовы і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Артыкулы друкаваліся ў “Рэгіянальнай газеце”, “Краязнаўчай газеце”, “ЛіМе”, “Детективной газете”, часопісе “Маладосць” ды інш.

Краязнаўствам пачаў захапляцца ў 10 класе. Найперш цікавіць літаратурнае краязнаўства. Аддае перавагу пошукам землякоў і гісторыі краю.

Бібліяграфія

 Край мой верасовы. Краязнаўчыя эсэ, эпісталярый. Мінск: Кнігазбор. 2012. С.136

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс