Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч

Уладзімір Марудаў – паэт; нарадзіўся 4 лютага 1950 г. у г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.; закончыў БДУ, працаваў журналістам; аўтар кнігі вершаў “Памяць” у калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979) і “Пад небам родным” (1993) і шэрагу публікацый у рэспубліканскім друку.

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч нарадзіўся 4 лютага 1950 года ў г.п. Зэльва на Гродзеншчыне. Скончыў Зэльвенскую сярэднюю школу №1 (1968), Ленінградскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1972), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994).

Працаваў ва Упраўленні пажарнай аховы Гродзенскага аблвыканкама. У 1975 годзе пераехаў у г. Віцебск. Працаваў пазаштатным карэспандэнтам абласной газеты “Віцебскі рабочы”, на абласным радыё, галоўным рэдактарам газеты “Віта”, у рэкламных прадпрыемствах “Союзреклама”, “Белгандальрэклама”, “Віцебскрэклама”. Сябра Саюза журналістаў СССР (1985) і Рэспублікі Беларусь (1985). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2011).

Першыя вершы надрукаваў у Зэльвенскай раённай газеце “Праца”, абласной газеце “Гродненская правда”. Вершы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах, часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Беларусь”, штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва”, альманахах “Дзень паэзіі”, “Дзвіна”, “Ратуша”, у перакладзе на рускую мову – у часопісе “Нёман”, альманаху “Истоки” (Москва, “Молодая гвардия” (1984)).

Выдаў кнігі вершаў “Памяць” (у калектыўным зборніку “Нашчадкі”, 1979), “Пад небам родным” (1993). Аўтар тэкстаў песень, якія гучаць у выкананні вядомых беларускіх салістаў: заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, Андрэя Хлястова і іншых. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу на лепшую маладзёжную песню, прысвечанага 60-годдзю ЛКСМБ.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Упраўленняў культуры Віцебскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў.

         

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс