Мінкін Алег Гаўрылавіч
Алег Мінкін нарадзіўся 31 сакавіка 1952 года у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці. Пасьля заканчэньня Бабруйскай школы-інтэрната № 1 (1969) паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут. Праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасьці (скончыў у 1975 г.). Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (г. Наваполацак), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск).
Сябра СБП з 1988 года
Жыве ў Вільні. Выдаваў газету «Рунь».
Пачаў выступаць у рэспубліканскім друку з вершамі ў 1980 г. (газеты «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі, прозы, а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц.Норвіда, Б.Лесьмяна, Л.Стафа, П.Грабоўскага.
Бібліяграфія
«Сурма». Зборнік паэзіі. 1985 г.
«Расколіна». Зборнік паэзіі.
«Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў». Зборнік прозы. 1994 г.
«Пэнаты». 2007 г.