Небышынец Вадзім Канстанцінавіч
Небышынец Вадзім Канстанцінавіч
Нарадзіўся 15 жніўня 1938 — беларускі літаратуразнавец, перакладчык.
Аўтар перакладаў на беларускую раманаў «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» Грэма Грына, «Пах вербены». Уільяма Фолкнера, «Стары і мора», «Па кім звоніць звон» Эрнэста Хэмінгуэя, эсэ «Традыцыя і індывідуальны талент» Томаса Стэрнза Эліята і інш..
Таксама пераклаў на рускую эратычны дэтэктыў «Pretty Maids All in a Row» (або «The girls of Soersville», 1968) Фрэнсіса Паліні, выдадзены ў 1992—1993 гадах пад назвамі «Все красотки по ранжиру» і «Девочки Соерсвилля».
Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Укладальнік зборніка беларускіх перакладаў твораў Байрана.