Неўдах Лявон Пятровіч
Неўдах Лявон Пятровіч
Нарадзіўся 7 жніўня 1947, (вёска Радчыцк, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік, паэт.
Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962—1963), скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966) і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). У 1967—1969 служыў танкістам у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (цяпер — ААТ «Нафтан»). У красавіку 1974 быў запрошаны на пасаду карэспандэнта ў наваполацкую гарадскую газету «Химик», з 1995 па 2005 — галоўны рэдактар гэтай газеты. У 1979 прыняты ў Саюз журналістаў СССР. З 1998—член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Беларускага ПЭН-цэнтра.
Дэбютаваў вершамі ў наваполацкай гарадской газеце «Химик» у 1972, у рэспубліканскім друку—апавяданнем у 1984 (часопіс «Маладосць»).
Аўтар кніг: прозы — «Формула дабрыні»(1989), «Бумеранг»(2003); паэзіі — «Чорнае святло»(1998), «Каханак восені»(2010). Сааўтар кніг «Першыя сцежкі»(1987), «Za bielym sneghom»(1989), «Там, дзе званы Сафіі»(2003), «Ад ніў прыдзвінскіх»(2009) і іншых калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы.
Перакладаўся на славацкую і рускую мовы.