Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Перакладчыца з літоўскай мовы. Сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 2017 года.
Нарадзілася 13 лютага 1987 года. У 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа. Вывучала літоўскую мову на факультэце філалогіі Віленскага ўніверсітэта, у 2009 г. скончыла факультэт міжнародных адносін Віленскага ўніверсітэта.
У 2008-2009 гг. праходзіла практыку ў Міністэрстве культуры Літоўскай Рэспублікі, з 2010 г. працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
Пераклады з літоўскай мовы публікаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, таксама перакладала вершы для шэрагу паэтычных чытанняў.
У снежні 2016 г. выйшаў пераклад кнігі Альвідаса Шляпікаса “Бог дажджу”.
Фіналістка літаратурнай прэміі "Дэбют" 2017 года.