Пацюпа Юрый Віктаравіч

Пацюпа Юрый Віктаравіч

Пацюпа Юрый Віктаравіч

Пацюпа Юрый Віктаравіч Нарадзіўся Юрась Пацюпа 13 сакавіка 1965 года ў Полацку. Вучыцца пачаў у мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі.

Пасьля школы, не паступіўшы ва ўнівэрсытэт, вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым - служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Па войску - перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй. У час навучаньня ў Горадні ва ўнівэрсытэце зблізіўся з такімі паэтамі як Андрэй Пяткевіч, Юры Гумянюк, Эдзік Мазько, Юры Карэйва. Разам зь імі арганізаваў верш-гурт "Дыяген", спрабаваў кшталтаваць у беларускай літаратуры модны на той час кірунак постмадэрнізму.

З 1988 па 1990 год працаваў у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР, а з 1990 па 1992 год - у музэі народнага дойлідзтва, што ў Строчыцах пад Менскам. З 1992 году працаваў ў Горадзенскім унівэрсытэце: загадчыкам лябараторыі, асьпірантам катэдры беларускай культуры, а з 1996 году - выкладнікам гэтай самай катэдры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксея Пяткевіча. Цяпер жыве ў Менску і працуе рэдактарам у выдавецтве "Мастацкая літаратура".

Бібліяграфія

"Ноч". Кніга вершаў. 1991 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс