Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч

Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч

Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч

Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч
Нарадзіўся 1 сакавіка 1943 года ў в. Цяцёркі Браслаўскага раёна, беларускі паэт.

У 1969 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1969 года працаваў у будаўнічай арганізацыі ў Мінску, у 1988–2000 гг. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Друкуецца з 1975 года. Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Паэзія Уладзіміра Пецюкевіча адметная лірычнасцю, патрыятычным пафасам, паглыбленым роздумам над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі.

На яго вершы напісана араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз. Далгалёў, шматлікія песні (кампазітары М. Алешка, Дз. Далгалёў, Л. Захлеўны, М. Пецюкевіч, П. Яроменка і інш.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.



ЛІТАРАТУРА

1. Бароўская, І. А. Фальклорна-песенныя традыцыі ў творчасці Уладзіміра Пецюкевіча / І. А. Бароўская // Роднае слова. – 2018. – № 2. – С. 27–30.

2. Мілая спадарыня / падрыхт. М. Шавыркін // Звязда. – 2013. – 23 сак. – С. 5.

3. Саламевіч, І. У. Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 341.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс