Петрушкевіч Ала Мікалаеўна
Петрушкевіч Ала Мікалаеўна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 27.02.1960 г. у вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, працавала ў школах Шчучынскага і Карэліцкага раёна. У 1992 годзе закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, у 1993 – абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія Дануты Бічэль-Загнетавай. Праблема лірычнага героя” (Савет па абароне пра Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН). Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2001 г.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1992 г.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: “Беларуская літаратура нашаніўскай пары”, “Літаратура Гарадзеншчыны”, “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа”.
Бібліяграфія
Апублікавала звыш 250 навуковых працаў, сярод якіх кнігі: “Іду па слядах: Літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ” (Гродна, 1997), “Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы” (Слонім, 2002), “Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (Гродна, 2010), “Матыўная прастора беларускай літаратуры” (у суаўтарстве), “Наталля Арсеннева: Шлях да Беларусі” (Мінск, 2013), метадычныя дапаможнікі: “Метадычныя парады па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (пачатак стагоддзя)” (Гродна, 1997), “Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсе “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа” (Гродна, 2001), “Беларуская літаратура ХХ ст. (пачатак стагоддзя): Метад. парады” (Гродна, 2005), “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах: Вучэбна-метадычны дапаможнік” (Гродна, 2010).
Аўтар паэтычнага зборніка “Пярсцёнак” (1997).