Пейган Мікалай Аляксандравіч
Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.
Нарадзіўся 7 студзеня 1948 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў завочна гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. З 1970 года настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Сялецкай сярэдняй школы. З 1972 года -- намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, на пасадзе адпрацаваў 36 гадоў. На пенсіі з 2008 года, працаваў да 2011 года.
Пераважна з краязнаўчымі артыкуламі друкаваўся ў газетах: "Маяк", "Газета для вас", "Настаўніцкая газета", часопісе "Гістарычная брама".
Бібліяграфія:
"Сяло ля Башты" (два выданні: першае 2003, другое 2009)
"Узыдзе зерне ў плоднай зямлі" (2011)
"Ад Мормажава да Залесся" (2017)