Раманава Ларыса Дзмітрыеўна

Раманава Ларыса Дзмітрыеўна

Раманава Ларыса Дзмітрыеўна

Раманава Ларыса Дзмітрыеўна

Ларыса Дзмітрыеўна Раманава. Нарадзілася 28 студзеня 1968 г. у в. Покаць Чачэрскага раёна. Вучылася ў Покацкай сярэдняй школе. У 1986 г. закончыла Свяцілавіцкую сярэднюю школу Веткаўскага раёна. З 1987 г. па 1991 г. вучылася ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Закончыла аддзяленне «Беларуская і руская мова і літаратура». З 1993 г. па цяперашні час працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці, жыве ў Ветцы. Першы верш напісаны ў 13 гадоў.


На працягу вучобы ў ГДУ узначальвала «Поўню» – філію «Тутэйшых» пры гомельскім маладзёжным аб’яднанні «Талака», удзельнічала ў нарадах, якія адбываліся ў «Іслачы (Доме творчасці Саюза пісьменнікаў Беларусі).


У 1991 г. вершы былі надрукаваны ў альманаху «Тутэйшыя». На працягу наступных гадоў вершы, апавяданні друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Маладосць», «Роднае слова», газетах «Наша ніва», «Чырвоная змена», «Гомельская праўда», «Аксамітны жах», публіцыстычныя нарысы – у газ. «Голос Веткаўшчыны» ( веткаўскай раённай газеце).
У 1997 г. выйшла кніга паэзіі «Аддай асалоду Богу» ( выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Сябра СП Беларусі (з 2000 г. – рэкамендацыі Анатоля Сыса, Барыса Пятровіча).
У 2004 г. выйшла кніга паэзіі «Птушкі і рыбы» ( выдавецтва «Беларускі кнігазбор»).


Дасьледуе розныя тэмы беларускай традыцыйнай культуры. Удзельнічала ў шматлікіх навуковых міжнародных канферэнцыях. Мае навуковыя публікацыі ў часопісе «Роднае слова», «Полымя», адзін з аўтараў выданьняў «Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці» (2004) г.), «Арнаменты Падняпроўя» (2004 г.). 

 

У 2012 г. у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшаў зборнік паэзіі Ларысы Раманавай "Святая вада".

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс