Раманава Святлана Дзмітрыеўна
Раманава Святлана Дзмітрыеўна нар. 19 ліпеня 1965 г. у в. Покаць Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. У сям’і настаўнікаў. Скончыла Покацкую СШ і ў 1982 г. паступіла на факультэт журналістыкі ў БДУ.
Працавала карэспандэнтам у газэтах “Нарачанская зара” (г. Мядзел), карэспандэнтам газэты “Інтэграл” (г. Мінск), настаўнікам малявання пачатковай школы № 198 г. Мінска.
Таксама скончыла факультэт эстэтычнай адукацыі ў БДПУ ім М. Танка ў Мінску.
Аўтар некалькіх выставаў жывапісу.
З 2013 г. суіскальнік аспірантуры БДАМ. Даследуе праблему беларускага нацюрморта др. п. ХХ – пач. ХХІ ст.ст.
Бібліяграфія
Друкавался ў часопісах “Бярозка”, “Першацвет”, “Роднае слова”, “Дзеяслоў”, альманаху “Тутэйшыя”, анталогіі “Верш на свабоду”.
Аўтар кнігі паэзіі “Смарагдавы рай”, Мн., Кнігазбор. Серыя “Кнігарня пісьменніка” вып. 36., 2013