Раманчук (Шымко) Раіса Міхайлаўна
Раманчук (Шымко) Раіса Міхайлаўна
Раманчук (Шымко) Раіса Міхайлаўна нарадзілася 20 красавіка 1957 года ў вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Варанчанскую сярэднюю школу, пасля прафесійна-тэхнічнае вучылішча (спецыяльнасць повар). У 1995 годзе — тэхнікум лёгкай прамысловасці (тэхнік-тэхнолаг). З 1979 года і далей 33 гады адпрацавала тэкстыльшчыцай (ад кантралёра якасці да брыгадзіра вытворчасці), ветэран працы. Свой першы верш надрукавала ў 1972 годзе ў Карэліцкай раённай газеце. Друкавалася ў рэгіянальнай і рэспубліканскай прэсе, калектыўных зборніках. Аўтар кнігі “Сцежка ў дзяцінства”.