Савоська Павел Піліпавіч

Савоська Павел Піліпавіч

Савоська Павел Піліпавіч

Савоська Павел Піліпавіч

Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёна.
Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскага тэхнічнага вучылішча, служыў у Савецкай Арміі. Нейкі час працаваў настаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам і плытагонам на лесанарыхтоўках у Сібіры. Скончыў Ленінградскі горны інстытут. Працаваў на Чукотцы горным майстрам, геолагам у старацельскіх арцелях «Дальняя» і «Мінерал». Займаўся бурападрыўнымі работамі на Паўднёвым Урале, Казахстане і Латвіі. Быў старшым майстрам на Віцебскім аб’яднанні «Кераміка». Працаваў у газетах «Культура» і «Кнігарня». Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Работніца і сялянка».

Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў « Краю мой Нёман» і «Колькі ў небе зорак». Выдаў кнігі прозы «Запіскі халасцяка», «Ранішняя дарога і «Апошні сезон».

Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Работніца і сялянка". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Краю мой – Нёман". Выдаў кнігі прозы "Ранішняя дарога" і "Запіскі халасцяка". Цяпер працуе тэхнікам у фірме "ЭПАМ-сістэмз". Жыве ў Мінску.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс