Стадуб Аляксандр Дзям'янавіч
Стадуб Аляксандр Дзям'янавіч
Стадуб Алесь (Аляксандр Дзям'янавіч) нарадзіўся 24.04.1938 г. у в. Юнавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобл. Скончыў 10 класаў у Нясвіжы. Пасля службы ў войску закончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Узначальваў маладзёжны хор у Яраслаўлі. Там закончыў філфак педінстытута. Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. У 1972 г. пераехаў у Ліду, дзе быў намеснікам старшыні таварыства «Веды».
Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях.
Сябра СБП з 2007 года.
Бібліяграфія
«Твае вочы». 1997 г.
«Вузел(трыялеты)». 1998 г.
«Споведзь натхненнем». 1999 г.
«Летапіс пачуццяў». 2000 г.
«Калінавыя гроны». 2001 г.
«Сюжэт на фоне адвячорку». 2004 г.
«Водгук ісціны». 2007 г.