Станкевіч Георгі Мікалаевіч
Георгі Мікалаевіч Станкевіч — паэт, бард. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Курэйшына Сенненскага раёна. Закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Працаваў аграномам на Бешанкоўшчыне, галоўным аграномам Бешанковіцкага раённага аграпрамысловага аб'яднання, старшынём калгасу "Савецкая Беларусь". Пасля стажыроўкі ў Нямеччыне вывучаў нямецкую мову ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Цяпер працуе ў Пяцігарскай СШ Бешанковіцкага раёна.
Пісаць вершы і песні пачаў у 1990-х гадах. З 2001 года з'яўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы, з 2012-га — Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Бібліяграфія
Паэзія
"Званы" (2003)
"Мая зорка" (2009)
Паэзія і эсэ
"Сцяжынамі памяці" (Мінск: Кнігазбор, 2011)