Строцаў Дзмітры Юльевіч
Нарадзіўся 12 красавіка 1963 г. Паэт.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, па прафесіі архітэктар. З сярэдзіны 1990-х займаецца выдавецкай справай, заснавальнік мінскага выдавецтва «Виноград», якое выпускае паэзію , рэлігійную літаратуру ды інш. Лірыка Строцава спалучае ў сабе імкненне да спасціжэння метафізічнай існасці звычайных рэчаў і іранічную адстароненасць. Цікавасць Строцава да вершаванага эпасу і буйной паэтычнай формы, адзначаная ўжо ў ранняй яго творчасці раманам у вершах «Лишние сутки », на пачатку 2000-х гг. вылілася ў працу над паэмай «Звероносец » (апублікаваныя першыя дзве часткі) , якая абапіраецца на фальклорныя асновы ў моўным і прасадычным сэнсе і наследуе Веніяміну Блажэннаму ў багаборчых матывах. Дзмітры Строцаў вядомы як яркі выканаўца сваіх вершаў (сваю асаблівую манеру дэкламацыі ён называе «паэтычнымі танцамі ») і аўтар-выканаўца песень на свае вершы.
За зборнік вершаў “850 строк” Дзмітры Строцаў атрымаў “Рускую прэмію” трэцяй ступені за 2007 год у намінацыі "Паэзія" .
Жыве і працуе ў Мінску.
Бібліяграфія
38. — Мінск: Каўчэг, 1990 (перавыдана ў 2012 годзе в серыі "Библиотека журнала «Современная поэзия»).
Виноград. — Минск: Виноград, 1997.
Лишние сутки: Роман в стихах. — Минск: 1999.
Остров Це. — Минск: Новые Мехи, 2002. — 80 с.
Виноград. — Минск: Новые Мехи, 2007. — 48 с.
Бутылки света. — М.: Центр современной литературы, 2009. — 88 с.[2]
Газета. — М.: Новое литературное обозрение, 2012. — 168 с. — ISBN 978-5-86793-973-1.