Тычына Міхаіл Аляксандравіч

Тычына Міхаіл Аляксандравіч

Тычына Міхаіл Аляксандравіч

Тычына Міхаіл Аляксандравіч

Тычына Міхась, нарадзіўся 10.02.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям'і ссыльнага.

У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970) і працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭНцэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1976 г.

Узнагароджаны медалём.

Друкавацца пачаў у 1963 г. з вершаў (берасцейская абласная газета «Заря»), як крытык і літаратуразнавец з 1969 г. (часопіс «Маладосць»).

Бібліяграфія

«Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення». Манаграфія. 1973 г.

«Істория белорусской советской литературы». Адзін з аўтараў. 1977 г.

«Дажынкі». Аповесць і апавяданні. 1979 г.

«Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм». Адзін з аўтараў. (з В.Жураўлёвым). 1982 г.

«Змена квадры». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. 1983 г.

«Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага». 1984 г. 

«Народ и война». Манаграфія. 1985 г.

«Час прозы». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. 1988 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс