Варабей Ірына Пятроўна
Нарадзілася 15.10.1959 года ў Мінску. З 1966 па 1976 вучылася ў сярэдняй школе №24 горада Мінска. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэт імя У. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры.
З 1999 года жыве ў горадзе Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання Беларусаў Канады. У 2002 годзе прынятая ў Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (у Канадзе) сакратаром.
З 2002 па 2004 гады з’яўлялася рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года
Варабей Ірына Пятроўна нарадзілася 15 кастрычніка 1959 года ў Мінску. З 1966 па 1976 вучылася ў сярэдняй школе №24 горада Мінска. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэт імя У. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры.
З 1999 года жыве ў горадзе Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання Беларусаў Канады. У 2002 годзе прынятая ў Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (у Канадзе) сакратаром.
З 2002 па 2004 гады з’яўлялася рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.
Аўтар шматлікіх эсэ: ”Дзе ляжыць залатое вядзерца?”, “Краіна вольных волатаў”, “Апосталы радзімы” “ Як мы вясну загукалі”, прыпавесьці “Калі куляюцца нябёсы” (“Дзеяслоў” 2002). У 2005 годзе ў “Бібліятэчцы Бацькаўшчыны” выдала кнігу “Там, дзе сэрца маё”
Бібліяграфія
“Там, дзе сэрца маё” (2005)