Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест, нарадзіўся 19.11.1936 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага (цяпер у складзе Дубровенскага) раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

Дзіцячыя гады прайшлі на радзіме бацькоў - у Крычаве. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1954) стаў літсупрацоўнікам пры крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізма», з 1955 г. - літсупрацоўнік гэтай газеты. Працаваў у мсціслаўскай раённай газеце «Калгасная праўда» (1957-1960), у шматтыражцы «За коммунистический труд» (Салігорск). Скончыў завочна аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962).

Ялугін Эрнест, нарадзіўся 19.11.1936 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага (цяпер у складзе Дубровенскага) раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

Дзіцячыя гады прайшлі на радзіме бацькоў - у Крычаве. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1954) стаў літсупрацоўнікам пры крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізма», з 1955 г. - літсупрацоўнік гэтай газеты. Працаваў у мсціслаўскай раённай газеце «Калгасная праўда» (1957-1960), у шматтыражцы «За коммунистический труд» (Салігорск). Скончыў завочна аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1961 г. - літсупрацоўнік, загадчык аддзела, адказны сакратар газеты «Знамя юности», з 1966 г. - раз'язны карэспандэнт «Сельской газеты», у 1969-1972 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва». З 1976 г. - супрацоўнік часопіса «Неман», у 1978-1984 гг. - намеснік галоўнага рэдактара. З 1990 г. - рэдактар газеты «Наша слова». Сябра СП СССР з 1972 г.

Першы нарыс надрукаваў у 1955 г. (газета «Советская Белоруссия»), першае апавяданне ў 1966 г. (газета «Знамя юности»). Піша на расейскай і беларускай мовах. 

Бібліяграфія

«Камни Млечного Пути». Аповесць. 1969 г.

«Мстиславцев посох». Аповесць. 1971 г.

«Соленая планета». Кніга нарысаў. 1973 г.

«Острова». Раман. 1975 г.

«Мсціслаў: звенні часу». Сцэнарый дакументальнага тэлефільма. 1984 г.

«Последний князь». Асобным выданнем у кнізе «Острова. Последний князь». 1986 г.

«Год-другой в Алжире». Раман. Часопіс «Неман», 1986 г.

«Сіндбад вяртаецца». Аповесць. 1988 г.

«Без эпітафіі». Аповесць. 1989 г.

«Только камни». Аповесць і эсэ. 1989 г.

«Без эпітафіі». Сцэнарый дакументальнага тэлефільма. 1990 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс