Законнікаў Сяргей Іванавіч

Законнікаў Сяргей Іванавіч

Законнікаў Сяргей Іванавіч

Законнікаў Сяргей Іванавіч

(Siarhiej Zakońnikaŭ), паэт.

Нарадзіўся 16.09.1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969-1970). Пасля - літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970-1971), сакратар Ушацкага райкома камсамола (1972-1975). З сакавіка 1975 г. - карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. - карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. інструктар, з 1979 г. загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя. А.Куляшова (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза».

Бібліяграфія

«Бяседа». Зборнік паэзіі. 1973 г.

«Устань да сонца». Вершы і паэма. 1976 г.

«Пакуль жыве мая бяроза». Вершы і паэмы. 1981 г.

«Вера, Надзея, Любоў». Зборнік паэзіі. 1983 г.

«Прысак часу». Вершы, паэмы. 1986 г.

«Сутнасць». Вершы і паэма. 1987 г.

«Вечная далеч». Зборнік паэзіі. 1987 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс