Кніга Сяргея Шаматульскага «Яны», якая нядаўна выйшла ў серыі «Пункт адліку» Саюза беларускіх пісьменнікаў, выклікае жаданне зараз жа ўзяць мабільны і патэлефанаваць блізкім і далёкім сваякам, з якімі не меў зносінаў ужо некалькі гадоў. Хто «Яны» такія, і чаму іх кароткія гісторыі выклікаюць столькі эмоцый? Піша Алена Босава.