Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (Andrei Fedarenka) нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985 г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990 г. скончыў.

Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, карэктарам у газеце “7 дней”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, рэдактарам аддзела часопіса “Маладосць”, у газеце “Літаратура і Мастацтва”.

Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012). Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2014) за кнігу «Ціша».

 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс