Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (Andrei Fedarenka) нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985 г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990 г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, карэктарам у газеце “7 дней”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, рэдактарам аддзела часопіса “Маладосць”, у газеце “Літаратура і Мастацтва”.

Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012).

 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс