Савік Лідзія Сямёнаўна
Савік Лідзія Сямёнаўна
Нарадзілая 1 сакавіка 1936, в. Камуна Любанскага р-на Слуцкай акругі, цяпер Мінская вобласць — беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1977). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1995).
Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Пад час ВАВ знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым — у гаспадарчым узводзе. Пасля вызвалення Беларусі жылі ў Любані.
Працавала піянерважатай у Вязанскай школе Дзяржынскага раёна (1954—1955), у Дзяржынскай школе № 1 (1955—1959), у 1959 годзе пераехала ў Мінск, працавала ў Мінскай школе № 62. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1962), Інстытут удасканалення настаўнікаў (1964), аспірантуру. Працавала ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Коласа АН БССР (1966—1978). У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах сучаснай беларускай літаратуры. 3 1978 працуе ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова з 1982 года ў Беларускім універсітэце культуры. Выкладала ў ВНУ беларускую літаратуру, чытала спецкурсы пра творчасць рэпрэсіраваных і эмігранцкіх пісьменнікаў. 3 1992 г. — дацэнт Беларускага універсітэта культуры, чытае курс лекцый па сучаснай беларускай літаратуры.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1992 года). Адна з арганізатараў і сакратар Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сакратар секцыі крытыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня камісіі па вяртанню спадчыны беларускіх пісьменнікаў.
Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1974 г. Дэбютавала ў друку артыкулам «Сучасная беларуская проза» (1974). Кірунак навуковай дзейнасці — праблемы развіцця беларускай літаратуры 20 ст. Атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя звесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Даследуе эмігранцкую беларускую літаратуру, збірала матэрыялы пра жыццё і дзейнасць вядомых беларусаў у Францыі, Германіі і ЗША.
Выдала творы рэпрэсаваных пісьменнікаў Я. Нёманскага «Творы» (1984), С. Баранавых «Новая дарога» (1989), Б. Мікуліча «Аповесць для сябе» (1993) і інш. Даследуе таксама эмігранцкую беларускую літаратуру. Апублікавала нарысы жыцця і творчасці Н. Арсенневай, М. Сяднёва, У. Дудзіцкага, Хв. Ільяшэвіча, У. Случанскага. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць сучасных аўтараў В. Быкава, Я. Брыля, І. Шамякіна, С. Грахоўскага, А. Марціновіча, А. Кудраўца, Я. Сіпакова, В. Карамазава, А. Жука, В. Іпатавай, М. Гіля, а таксама пайшоўшых з жыцця — І. Мележа, У. Караткевіча, А. Асіпенкі, Б. Сачанкі, Я. Скрыгана, Л. Геніюш.
Аўтар манаграфій «Адчуванне часу», «Пад мірным небам Бацькаўшчыны», «Каб не астыла цяпло зямлі», сааўтар кніг «Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў» (1985), «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001), «Культура беларускага замежжа» і інш. Выдала кнігу «Космас беларуса: жыццяпіс Б. У. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта» пра Б. Кіта — акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Аўтар шэрагу даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, напрыклад «Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа» (2001). Аўтар звыш 100 артыкулаў і рэцэнзій, 230 энцыклапедычных артыкулаў.