Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Ягоўдзік Уладзімір (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. - рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г.

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). 

Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса...» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі.

Пераклаў з расейскай і ўкраінскай моў асобныя творы Л.Лявонава, В.Астаф'ева, Ю.Бондарава, М.Віграноўскага.

Бібліяграфія

«Стронга». Кніга прозы. 1984 г.

«Сонейка, свяці!». Зборнік казак. 1988 г.

«Вочы Начніцы». Кніга прозы. Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989 г.

«Прыручэнне птушкі». Кніга прозы. 1989 г.

«Алена Кіш». Мастацкі альбом. 1990 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс