Якавенка Наталля Васільеўна

Якавенка Наталля Васільеўна

Якавенка Наталля Васільеўна

Якавенка Наталля Васільеўна

Якавенка Наталля - крытык, перакладчык, нарадзілася 30.08.1973 г. у Мінску ў сям’і пісьменніка Васіля Якавенкі.

Якавенка Наталля - крытык, перакладчык, нарадзілася 30.08.1973 г. у Мінску ў сям’і пісьменніка Васіля Якавенкі.


У 1995 г. скончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1998 — аспірантуру, у 2002 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах мастацкага перакладу. З крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі пачала выступаць у друку з 1993 г. Пэўны час друкавалася пад прозвішчам Дзянісава.

У 1993 — 1994 гадах узначальвала аддзел крытыкі часопіса “Першацвет”.

З 1995 па 1997 з’яўлялася навуковым супрацоўнікам  Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, аўтар некалькіх экспазіцый, прысвечаных жыццю і творчасці выбітных беларускіх літаратараў.

У 1997 — 2003 гадах выкладала беларускую літаратуру і літаратуразнаўства ў БДУ культуры і мастацтваў. Там жа з’яўлялася адным з кіраўнікоў творчай суполкі “БУКет”.

З канца 2003 да пачатку 2007 г. — аглядальнік, крытык, загадчык аддзела крытыкі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Там у аўтарскіх рубрыках “У полі зроку Наталлі Дзянісавай”, “Акцэнт”, “Эстэтычная дыстанцыя” разгледзела творы дзесяткаў сучасных  аўтараў.

Зараз на творчай працы.

Бібліяграфія

Аўтарскі пераклад (Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя). Мн. Беларускае выдавецкае таварыства “Хата”, 2002 г.

Анатоль Козлов. Минск и ворон. Париж и призрак. Роман. Перевод с белорусского Н. Яковенко. Неман, №8, 2005 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс