Мароз Мікалай Аркадзевіч
Нарадзіўся 13 снежня 1954 года ў вёсцы Старое Янчына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскі педінстытут імя С. М. Кірава (зараз — дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава).
Па заканчэнні ВНУ (1976) шэсць гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мацееўскай 8-гадовай школе Докшыцкага раёна. У 1982 годзе пераехаў з сям’ёй у Шуміліна і ўладкаваўся ў рэдакцыі раённай газеты “Герой працы”. Працаваў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, у 1988 годзе быў прызначаны інструктарам РК КПБ, намеснікам рэдактара газеты. У 1993 годзе быў зацверджаны рэдактарам. Апошнія амаль 15 гадоў перад выхадам на пенсію займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара газеты “Герой працы”.
Літаратурай захапіўся рана. Пісаў у аб’яднаную газету ў Барысаве, дасылаў абразкі, апавяданні ў рэспубліканскі друк, быў няштатным карэспандэнтам моладзевай газеты “Чырвоная змена”.
У 1992 раённай газеце “Герой працы” была змешчана першая аповесць “Зацьменне”.
У 2006 годзе выйшла першая мая кніга прозы “Развеяны сум”, праз два гады напісаў і выдаў раман у дзвюх частках пад назваю “Папялішча – не тлен”.
У 2014 годзе свет пабачыла чарговая кніжка “Не маючы літасці”, а праз два гады – яшчэ адна пад назваю “Не прасі палёгкі ў жыцця”.