Яфімаў Фёдар Архіпавіч
Яфімаў Фёдар, нарадзіўся 05.05.1933 г. у вёсцы Наватроіцкае Цярноўскага раёна Варонежскай вобласці (Расея) у сялянскай сям'і.
Скончыў Варонежскую сувораўскую (1951) і Чэрапавецкую пяхотную (1953) навучальні. Камандаваў узводам. У 1957-1958 гг. вучыўся на Цэнтральных курсах палітсаставу. Служыў у Савецкай Арміі да 1963 г. З 1959 г. жыве ў Менску. У 1966-1967 гг. загадваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». У 1967 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. Сябра СП СССР з 1962 г.
У друку з вершамі выступае з 1951 г., у Беларусі - з 1959 г. Піша на расейскай мове. Перакладае творы беларускіх паэтаў на расейскую мову.
Бібліяграфія
«Армия». Кніга вершаў. 1962 г.
«Утренний автобус». Кніга вершаў. 1964 г.
«Пролетели ветры». Пераклад з беларускай на расейскую мову кнігі А.Русака. Масква, 1969 г.
«Дням настоящим». Паэма, вершы. 1972 г.
«Расколдованное Полесье». Пераклад з беларускай на расейскую мову кнігі А.Лойкі. Масква, 1976 г.
«Светлые зимние ночи». Кніга вершаў. 1982 г.
«Цвет доброты». Пераклад на расейскую мову кнігі Г.Чарказяна. 1986 г.