Навіны
Прэзентацыя новай кнігі Ільі Сіна «Таэтральныя дэманы». 20 мая, кнігарня «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Удзел бяруць Вольга Гапеева, Ігар Бабкоў, Юрась Барысевіч.
Кнігу «Замак, пабудаваны з крапівы» цяпер перакладаюць на нямецкую мову. Пісьменнік ужо падпісаў кантракт з нямецкім выдавецтвам «Luxbooks» (Вісбадэн). Да зімы перакладчыца Марціна Якабсан павінна здаць раман у выдавецтва. І ў пачатку наступнага года кніга выйдзе па-нямецку.
Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго сьвету падпісалі ліст салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і заклікалі беларускія ўлады й суд неадкладна вызваліць паэта.
Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Васіля Віткі.
Пісьменніца Святлана Алексіевіч стала лаўрэткай прэміі імя знакамітага журналіста Рышарда Капусцінскага за кнігу "У вайны не жаночае аблічча", конкурсу, што праводзіўся сёлета ў другі раз, паведамляе Rzeczpospolita
Выйшаў сёмы нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, прысвечаны афрыканскай літаратуры і літаратуры пра Афрыку “Finis Africae”.
Выдадзеная нядаўна «Беларускім кнігазборам» кніга «Люблю цябе, жыцьцё» мае падзагаловак «Штрыхі да творчага партрэта народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча». Аднак гэта не літаратуразнаўчая манаграфія, ня зборнік артыкулаў. Кнігу склалі 60 аўтографаў паэта з калекцыі эканаміста Яўгена Стасевіча, які зьініцыяваў і зафундаваў гэтае незвычайнае выданьне.
З 13 мая па 11 чэрвеня Пасольства Швецыі праводзіць шэраг мерапрыемстваў у рамках Дзён культуры Швецыі ў Беларусі'2011.
7 траўня ў Мінску памерла пляменніца Янкі Купалы – Ядвіга Юльянаўна Раманоўская, якая ўсё жыццё працавала ў музеі паэта, займалася ад самага пачатку яго стварэннем і фармаваннем фондаў, даследавала творчасць вялікага сваяка.
Стан здароўя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна палепшыўся. Ён піша вершы, якія абяцае прачытаць слухачам Свабоды адразу пасьля выпіскі зь лякарні.
10 траўня ў сталіцы Фінляндыі Хэльсынкі ў Нацыянальным тэатры адбудзецца “Вечар свабоды Беларусі”. Са сцэны тэатру прагучаць вершы былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, аповед пра сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі, пра судовыя працэсы над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты і ўдзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня.
24 красавіка споўнілася б 75 гадоў Веры Рыч, якая амаль паўстагодзьдзя перакладала беларускую паэзію на ангельскую мову. Да гэтай даты ва ўкраінскім Каневе на Дняпры было прымеркаванае перапахаваньне праху перакладчыцы, якая памерла ў Лёндане 20 сьнежня 2009 году. Чаму для вечнасьці яна абрала ўкраінскую зямлю? На жалобнай імпрэзе ля падножжа гары Чарнечай прысутнічаў літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч.
Сёння свой 75-гадовы юбілей святкуе пісьменнік Васіль Якавенка. Саюз беларусіх пісьменнікаў віншуе юбіляра і зычыць яму моцнага здароўя і плёну ў творчасці!
Мінску з'явяцца вуліцы імя мастакоў Івана Хруцкага і Пятра Сергіевіча, музычнага дзеяча Генадзя Цітовіча, пісьменнікаў Яна Баршчэўскага, Івана Навуменкі і Уладзіміра Дубоўкі.
У першым нумары гдыньскага мастацкага часопіса “Bliza” за 2011 год надрукаваны пераклад апавядання Уладзіміра Някляева “Кот Клаўдзіі Львоўны. Мышыная гісторыя”. Літаратурны твор, назва якога па-польску загучала як “Kot w worku”, перастварыла вядомая перакладчыца рускіх і беларускіх аўтараў на польскую Малгажата Бухалік.
Учора ў Пінску на 66-м годзе жыцця сышла ў іншы свет вядомая беларуская пісьменніца Валянціна Коўтун. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае самыя шчырыя спачуванні яе родным і блізкім.
Сёлета часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" будзе ў другі раз уручаць штогадовую літаратурную прэмію для беларускіх перакладчыкаў — Прэмію часопіса "ПрайдзіСвет".
Пісьменніца ўзрушаная падзеямі ў краіне, але пэўная, што расплата спасцігне вінаватых. Гутарыў Сяргей Макарэвіч
Дзяржава падтрымала ініцыятыву рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" аб арганізацыі падпіскі на 25-томнік Уладзіміра Караткевіча, паведаміў БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Дзяржава падтрымала ініцыятыву рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" аб арганізацыі падпіскі на 25-томнік Уладзіміра Караткевіча, паведаміў БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў.